Знайсці
03.06.2019 / 17:5611РусŁacБел

Сёлета на ЦТ па беларускай мове запісалася каля 29% абітурыентаў

1 чэрвеня завяршылася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне. Здаваць ЦТ плануюць 76 888 чалавек, распавялі Tut.by у Міністэрстве адукацыі.

Больш за ўсё абітурыентаў зарэгістравалася на рускую мову — каля 63 тысяч чалавек. На беларускую — у тры разы менш: яе плануюць здаваць крыху больш за 22 тысяч выпускнікоў.

Другі па папулярнасці прадмет — матэматыка: прайсці тэсціраванне па гэтым прадмеце хочуць крыху больш за 42 тысячы абітурыентаў.

На англійскую мову зарэгістравалася 26 635 абітурыентаў, на біялогію — больш за 25 тысяч, на фізіку — амаль 25 тысяч чалавек.

Найменш папулярныя прадметы — іспанская і кітайская мовы.

Цэнтралізаванае тэсціраванне будзе праходзіць з 11 чэрвеня па 1 ліпеня. Першымі будуць здаваць ЦТ тыя, хто абраў беларускую мову, апошнімі — сусветную гісторыю.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031