Даслаць навіну
Знайсці
29.05.2019 / 13:48 1

Кніга года: чытачы аддалі перавагу Зубовічу, Марціновічу і Шупу

Павялічыць выяву

На сайце kniha.of.by апублікаваныя вынікі чытацкага галасавання за «Кнігу году». 

На першым месцы Яўген Зубовіч з кнігай «Беларускі палкоўнік». За яе аддалі галасы 176 чалавек, або 28% удзельнікаў галасавання.

«Гістарычны раман раскрывае драматычную панараму падзеяў сярэдзіны XVII ст. на ўсходзе Беларусі. Малады магілёўскі шляхціц Канстанцін Паклонскі, былы ротмістр войска Вялікага Княства Літоўскага, атрымлівае ліст з Запарожскай сечы, які змяняе ўсё яго жыццё. Гэта кніга пра вернасць і здраду, любоў да Бога, каханне да дзяўчыны і складаныя жыццёвыя выклікі з якімі сутыкаюцца героі твора. У рамане прадстаўлены постаці вялікага літоўскага гетмана Януша Радзівіла, маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча, украінскага гетмана Багдана Хмяльніцкага і іншых гістарычных асобаў», — гаворыцца ў анатацыі да кнігі.

На другім месцы раман «Ноч» Віктара Марціновіча — 15,7%.

Трэцяе месца заняў архіўны раман Сяргея Шупы «Падарожжа ў БНР» — 11,5%.

У мінулыя гады, паводле версіі чытачоў, кнігамі году станавіліся «Радзіва Прудок» Андруся Горвата і «Беларусалім» Паўла Севярынца. Чытацкі рэйтынг мае сімвалічнае значэнне. Вынікі галасавання не ўплываюць на афіцыйную прэмію і не залежаць ад яе. Ніводная з гэтых кніг не атрымала прэміі ПЭН-Цэнтра.

Пераможцам галасавання пісьменніцкага журы прэміі ПЭН-Цэнтра стала сёлета кніга Марыі Мартысевіч «Сарматыя». 

1
Pauliuk / адказаць
29.05.2019 / 15:54
Віншую, Яўген!
Хай Госпад дае сілаў і натхнення на далейшыя творы!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31