У Расіі знішчылі яшчэ сто тон яблыкаў з Беларусі
Супрацоўнікі Пскоўскай мытні ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі ФСБ Расіі і Рассельгаснагляду затрымалі дзевяць фур, паведамляе Паўночна-заходняе мытнае ўпраўленне РФ.
У фурах перамяшчаліся польскія яблыкі і «яблыкі, краіну паходжання якіх вызначыць не ўяўляецца магчымым». Адзначаецца, што ўсе транспартныя сродкі ішлі з тэрыторыі Беларусі без таварасуправаджальных дакументаў.
103,5 тоны яблыкаў, незаконна ўвезеных на тэрыторыю РФ, канфіскаваныя і знішчаныя. Факт знішчэння пацверджаны відэаматэрыяламі.
Меркаваны кошт знішчанага тавару — 5 мільёнаў 175 тысяч расійскіх рублёў (каля 90 тысяч даляраў).
0
0
0
0
0
0
СБУ патлумачыла лукашыстам, дзе героі, а дзе тэрарысты
 3
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Зноў аштрафавалі на буйную суму Ніну Багінскую
 1
СБУ патлумачыла лукашыстам, дзе героі, а дзе тэрарысты
 3
Польскі бізнэс патрабуе адкрыць памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю або кампенсаваць яму страты
 10
Навошта Лукашэнку «Еўраопт»?
 1
Полацкі кікбаксёр збіў амапаўца, але ў турму не сядзе
 3
Рэстаўратарскі цуд адбыўся ў Стоўбцах ФОТА
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера