Даслаць навіну
Знайсці
24.05.2019 / 22:46

У Цэнтральным раёне Мінска прыбяруць з фасадаў дамоў больш за 100 кандыцыянераў і спадарожнікавых антэн

На наступным тыдні ў Цэнтральным раёне Мінска пачнуць масава дэмантаваць кандыцыянеры і спадарожнікавыя антэны з фасадаў будынкаў, што знаходзяцца на цэнтральных вуліцах і плошчах, паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

Павялічыць выяву

Ён удакладніў, што гаворка ідзе пра абсталяванне, якое размешчана незаконна. Гэта іржавыя прыборы, якія псуюць горад, а таксама тыя, якія ўстаноўлены на фасадах будынкаў цэнтральных вуліц, дзе гэта недапушчальна.

Пра тое, што размяшчэнне кандыцыянераў і спадарожнікавых антэн на фасадах упарадкуюць, гарадскія ўлады казалі яшчэ ў пачатку вясны. Гэтую працу вырашылі ўзмацніць, каб горад стаў прыгажэйшым.

— Мы ўдакладнілі спіс вуліц, дзе забаронена ўсталёўваць кандыцыянеры на фасадах. Яго можна знайсці на сайце адміністрацыі раёна. У асноўным гэта цэнтральная частка горада, дамы, якія адносяцца да гісторыка-культурных каштоўнасцяў. З пачатку вясны ў раёне ўжо дэмантавана больш за 100 кандыцыянераў. З уладальнікамі гэтага абсталявання праводзіліся гутаркі, у выніку каля 100 адзінак яны прыбралі самастойна. Людзям прапаноўвалі альтэрнатыву, напрыклад, перанесці кандыцыянеры на дах ці ў прыямкі (слыхавыя вокны ў падвалы, дзе кандыцыянеры будуць не бачныя). Але ўсе дамы розныя, адзінага рашэння для ўсіх не існуе, таму пастараліся падысці да кожнага выпадку індывідуальна. Юрыдычным асобам распавядалі пра магчымасць задэкараваць кандыцыянеры, прапаноўвалі архітэктурныя рашэнні, напрыклад, на пр. Пераможцаў, — распавёў намеснік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Вадзім Перадня.

Ён дадаў, што на наступным тыдні абсталяванне пачнуць дэмантаваць у тых уласнікаў, якія не прыбралі ці не прывялі яго ў парадак самастойна. Затым ім выставяць рахунак за гэтыя работы. Але прывесці свае кандыцыянеры і спадарожнікавыя талеркі ў адпаведнасць з заканадаўствам людзі могуць і самастойна, не чакаючы, калі за іх гэта зробяць работнікі жыллёвых арганізацый.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30