Знайсці
24.05.2019 / 14:562РусŁacБел

Навукоўцы патлумачылі з'яўленне загадкавага шуму па ўсёй Зямлі

Навукоўцы выявілі адзін з найбуйнейшых падводных вулканаў, вызначыўшы крыніцу загадкавай сейсмічнай актыўнасці, якая была зарэгістраваная ў лістападзе 2018 г. паміж Мадагаскарам і ўсходнім узбярэжжам Афрыкі. Яго вышыня над узроўнем дна складае 0,8 кіламетра. Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе на Live Science.

Гул, які гучаў на адной звышнізкай частаце, быў зафіксаваны сейсмографамі па ўсім свеце. Звычайна сейсмічныя хвалі рэгіструюцца на некалькіх частотах. Акрамя таго, навукоўцы не выявілі прыкметы актыўнасці, якая характэрна для землятрусаў. Пры гэтым востраў Маёта ссунуўся на некалькі сантыметраў на паўднёвы ўсход.

Выспа Маёта. 

Даследчыкі патлумачылі феномен нараджэннем новага падводнага вулкана, размешчанага за 50 кіламетраў ад усходняга ўзбярэжжа вострава. На карысць гэтай версіі таксама казала тое, што мясцовыя жыхары з сярэдзіны мінулага года амаль кожны дзень адчувалі слабыя штуршкі, колькасць якіх дасягнула 1800. У маі 2018 года адбыўся больш моцны землятрус магнітудай 5,8, які стаў адным з найбуйнейшых у рэгіёне.

Геолагі прааналізавалі дадзеныя сейсмометраў, размешчаных на глыбіні паблізу крыніцы сейсмічнай актыўнасці. Аказалася, што глыбока, пад дном, знаходзіцца буйная магматычная камера, у якой змяшчаецца каля пяці кубічных кіламетраў магмы. Гул звязаны з выхадам магмы з камеры, у выніку чаго адбываецца апусканне зямной кары. Вядома, што за апошні год Маёта апусцілася на 13 сантыметраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031