Знайсці
23.05.2019 / 14:57РусŁacБел

З'явіўся новы квэст #размовапобач: шукай беларускамоўных вакол сябе

Любіш выклікі і чэленджы? Арт Сядзіба і SAY.BY запускаюць гульню Збірай #размовапобач.

Звяртайся ў крамах, кавярнях, аптэках, транспарце — паўсюль, дзе магчыма, — па-беларуску. І назірай за рэакцыяй. Калі пачуеш беларускую мову ў адказ, фоткай месца, пішы пра гэта:

• або ў сваім фэйсбуку з хэштэгам #размовапобач. Уступай у суполку @размовапобач, каб бачыць іншых удзельнікаў, дзяліцца і адкрываць для сябе больш месцаў з жывой беларускай мовай!

• або ў гісторыі інстаграма: адзначай акаўнты @artsiadziba i @say.belarus і не забывайся пра хэштэг #размовапобач

Усё, ты ў гульні! Паглядзім, колькі беларускай мовы вакол нас! Удзельнічаць можна з любой кропкі нашай краіны. Найлепшыя і найцікавейшыя гісторыі будуць узнагароджаныя! Першае ўручэнне прызоў пройдзе на «Паспяховым фэсце» 26 траўня ў кавярні «Грай».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031