Даслаць навіну
Знайсці
22.05.2019 / 12:14 3

10 графікаў, якія тлумачаць будучыню Беларусі

Якой будзе наша краіна праз пяць гадоў, піша старшыня Цэнтра новых ідэй Рыгор Астапеня.

20 мая Цэнтр новых ідэй апублікаваў сёлетні Індэкс беларускай будучыні. У ягоным стварэнні ўзялі ўдзел 58 экспертаў, якія ацэньвалі імавернасці розных сцэнароў развіцця Беларусі ад 0% да 100%.

Будучыню Беларусі мы апісалі паводле 24 такіх паказнікаў, як памер заробкаў, колькасць жыхароў, выдаткі на навуку ці прыярытэты ў знешняй палітыцы. Вынікі ўсіх індыкатараў можна паглядзець на сайце індэкса, а вось тыя дзесяць, якія выглядаюць найважнейшымі.

1. Палітычная рэформа: хутчэй не, чым так

Хоць Аляксандр Лукашэнка ўсё часцей узгадвае пра правядзенне канстытуцыйнай рэформы, наўрад ці гэта прывядзе да нечага сур’ёзнага. Найбольш імаверны сцэнар, што рэформы не будзе, другі па імавернасці — у выніку рэформы больш паўнамоцтваў атрымае ўрад. Гэта таксама не выглядае істотнай зменай, паколькі яна не зменіць сутнасці беларускай палітычнай сістэмы: указы прэзідэнта важнейшыя за законы парламента.

Павялічыць выяву

2. Прыярытэты ў знешняй палітыцы: застаёмся на месцы

Яшчэ больш шуму, чым канстытуцыйная рэформа, выклікаюць беларускія дачыненні з Расіяй. Але гэты шум не варта пераацэньваць — у знешняй палітыцы, хутчэй за ўсё, нічога не зменіцца альбо Беларусь будзе паволі паглыбляць інтэграцыю з Расіяй.

Павялічыць выяву

3. Нацыянальная кансалідацыя і трываласць ідэнтычнасці: ідзём у добрым кірунку

Пазітыўнай навіной у грамадска-палітычнай сферы, як ацэньваюць эксперты, з’яўляецца тое, што ідэнтычнасць беларусаў цягам найбліжэйшых пяці гадоў стане больш трывалай. Хоць усё адно яна застанецца няўстойлівай, а ўнутраны канфлікт у пытанні нацыянальнай тоеснасці будзе мець палітычны характар.

Павялічыць выяву

4. Рост ВУП: проста стагнацыя

Хутчэй за ўсё, падчас наступнай пяцігодкі эканоміка будзе расці ў межах ад 1,5% да 3%, што ў практыцы з’яўляецца стагнацыяй, — гэткі рост не кампенсуе стратаў ад эканамічнага крызісу і з’яўляецца ніжэйшым за рост сусветнай эканомікі.

Павялічыць выяву

5. Падрыхтаванасць да рэформаў: без асаблівых спадзяванняў

Ці будуць улады рабіць нешта, каб павялічыць эфектыўнасць нашай эканомікі? Калі і будуць, то гэта будуць неістотныя змены.

Павялічыць выяву

6. Валавая знешняя запазычанасць: трагедыі не будзе

Знешняя запазычанасць, якая год таму выглядала куды большай праблемай, пачала змяншацца і, праўдападобна, больш не вырасце. У адрозненне ад росту ВУП ці правядзення рэформаў, гэтая змена не такая заўважная звычайным людзям, але насамрэч умацоўвае нашую эканоміку.

Павялічыць выяву

7. Гендарная роўнасць: у чаканні прагрэсу

У сферы гендарнай роўнасці сітуацыя будзе такая ж, як з нацыянальнай кансалідацыяй, апісанай вышэй. Магчыма, змены не будуць прарыўнымі, але відавочна, што мы рухаемся ў правільным кірунку.

Павялічыць выяву

8. Узровень узаемадапамогі ў грамадстве: тут таксама магчымае паляпшэнне

Гэтаксама сціпла, але аптымістычна выглядае паказнік салідарнасці ў нашым грамадстве. Магчыма, гэта звязана з тым, што паводле гэтага індыкатара, як і паводле трываласці ідэнтычнасці ды гендарнай роўнасці, мы знаходзімся на даволі нізкім узроўні, таму павольнае паляпшэнне выглядае найбольш імаверным сцэнаром.

Павялічыць выяву

9. Унутраныя выдаткі на даследаванні і распрацоўкі: ніякага аптымізму

Калі ў нейкіх сферах наша блізасць да дна можа неяк спрыяць аптымізму, то навукаёмістасць эканомікі — гэта не той выпадак. Калі ў такіх краінах, як Нарвегія ці Нідэрланды, на даследаванні і распрацоўкі выдаткоўваецца каля 2% ад ВУП, то ў Беларусі ў 3—4 разы менш, і гэтак будзе і далей.

Павялічыць выяву

10. Якасць адукацыі ў рэгіянальным параўнанні: лепей не будзе

Беларусы з’язджаюць вучыцца ў Расію, Польшчу і Літву, бо там лепшая (ці параўнальная) якасць адукацыі і большыя перспектывы. У гэтым сэнсе нічога не зменіцца: наша адукацыя застанецца ў крызісе, а адсталасць нашай адукацыйнай сістэмы ад заходніх і ўсходніх суседзяў можа нават вырасці.

Павялічыць выяву

Рыгор Астапеня

4
LitvinM / адказаць
22.05.2019 / 13:08
Багна
Часам чытаеш пра нашу краіну ў сучасным яе стане і задаешся пытаньнем, а можа сапраўды не існавала ніякай Беларусі зь яе гісторыяй, традыцыямі, культурай напрыклад у выглядзе ВКЛ, ці таго ж Полацкага княства? Ну як магчыма быць цалкам нікчэмнымі і шэрымі, а пры гэтым нешта там казаць - вось былі часы... Альбо пазабівалі ўсіх, ці амаль усіх і засялілі гэту зямлю нейкімі незразумелымі істотамі. І нічога гэтым істотам не трэба - ні краіны, ні мовы, ні гісторыі, ні культуры, ні права, ні дэмакратыіі, ні волі - НІЧОГА
0
гердзень / адказаць
22.05.2019 / 14:11
ахаха, балота
1
любите родину мать вашу / адказаць
22.05.2019 / 15:31
адным словам - нічога лепшага ня будзе! ааа, хото б меў сумнеў....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30