Знайсці
19.05.2019 / 21:216РусŁacБел

На Ютуб адшукалі песню «Arcade» Дункана Лоўрэнса, запісаную яшчэ ў 2017 годзе. Прадзюсар спевака спрабуе апраўдацца

Фото: Martin Fjellanger, Eurovision Norway, EuroVisionary

Пасля перамогі Лоўрэнса ў сетцы знайшлі відэа выступу з той жа кампазіцыяй Arcade, апублікаванае на відэахостынгу YouTube ў 2017 годзе, піша Лента.ру. Гэта можа стаць падставай для перагляду вынікаў конкурсу, бо было парушана галоўнае правіла спаборніцтва. Кампазіцыя, якая ўдзельнічае ў Еўрабачанні, не можа быць камерцыйна выпушчана або публічна выканана да 1 верасня года, які папярэднічае конкурсу.

Прадзюсар пераможцы Еўрабачання Дункана Лоўрэнса — Воўтэр Хардзі — прызнаў, што праца над кампазіцыяй Arcade вялася на працягу двух гадоў, перадае Algemeen Dagblad. Для песні было напісана мноства аранжыровак ў пошуку лепшай версіі. «Мы прайшлі ўвесь шлях з Arcade… Ад розных тэмпаў да зусім іншага рашэння», — падкрэсліў ён.

Выданне падкрэслівае, што правілы не былі парушаныя, бо кампазіцыя выконвалася нажыва толькі адзін раз, а гэта не можа лічыцца афіцыйным рэлізам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031