Даслаць навіну
Знайсці
15.05.2019 / 11:18

У Мінску выступяць два пісьменнікі з Беласточчыны, ад Беларусі — Алесь Разанаў

15 мая ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча — творчая сустрэча з пісьменнікамі беларускага Падляшша.

У выдавецкай серыі тыднёвіка беларусаў Польшчы «Ніва» — важкае папаўненне: дзвюхмоўнае выданне вершаў Надзеі Артымовіч «Краявід з невідочнай памылкай» (у арыгінале і ў перакладзе на польскую мову Марціна Рэмбача) і новая кніга прозы Міхала Андрасюка «Поўня».

 15 мая ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча гэтыя дастаткова рэдкія ў нашых кнігарнях выданні будуць прадстаўленыя на імпрэзе з удзелам аўтараў і рэдактараў.

Перад слухачамі выступяць празаік, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, Алесь Разанаў, празаік Міхал Андрасюк, выдавец, галоўны рэдактар тыднёвіка «Ніва» Яўген Вапа.

«Пасля доўгага зацішша перад Чытачамі неверагодна таямнічая «Поўня» Міхала Андрасюка. Літаратура бязмежная ў сваёй лёсавызначальнасці часу і прасторы. Сваімі вобразамі і словамі выспявала стагоддзямі ў магічным свеце Белавежскай пушчы і ўзляцела звыш межаў жыцця і смерці. Чытаўшы гэтую кнігу мы можам на хвіліну адчуваць сябе ў некалькіх вымярэннях, але без патрэбы ставіць лішнія пытанні наконт свету бачанага і небачанага. Поўня празаічнага таленту Міхала Андрасюка раскрываецца перад намі», — піша Яўген Вапа 

Павялічыць выяву

*** 

Міхал Андрасюк нарадзіўся 2 снежня 1959 года ў Гайнаўцы на Падляшшы. Дзяцінства і маладосць правёў у вёсцы Войнаўка ў гміне Дубічы-Царкоўныя, дзе і зараз пражывае. Піша па-беларуску і па-польску. Аўтар кніг прозы «Фірма» (Беласток, 2000), «Мясцовая гравітацыя» (2004), «Белы конь» (2006), «Krzyżyk» (2015). Узнагароджаны «Залатым апострафам» часопіса «Дзеяслоў» за сваю прозу, якая друкавалася на яго старонках у 2009 годзе.

Надзея Артымовіч нарадзілася 18 лютага 1946 года ў Аўгустове, Бельскага павету. Скончыла Варшаўскі ўніверсітэт (беларуская філалогія). Жыве ў Бельску-Падляшскім. Аўтарка кніг «We śnie w bólu słowa» (1979), «Роздумы» (1981), «Сезон у белых пейзажах» (1990), «З неспакойных дарог» (1993), «Дзверы» (1994, разам з Алесем Разанавым). 

Месца: Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Час: 18.30

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31