Даслаць навіну
Знайсці
13.05.2019 / 12:34 3

Хто ёсць кім і што ёсць чым у Літве пасля выбараў — тлумачыць беларус, які жыве ў Вільні

Павялічыць выяву

Інгрыда Шыманіце станцавала пад «Металіку», калі стала вядома, што яна абганяе Гітанаса Наўседу на 0,15%. Фота Delfi.lt.

«Незалежна ад таго, чым скончыцца другі тур, наступным прэзідэнтам Літвы будзе праеўрапейскі ліберал-цэнтрыст. Менавіта так можна ахарактарызаваць як Інгрыду Шыманіце, так і Гітана Наўседу, — тлумачыць Андрусь Храпавіцкі.

Палітыка Літвы датычна Беларусі не зменіцца, хто б з іх не перамог у другім туры.

На мой погляд, Шыманіце і Наўседа — найлепшыя кандыдаты з усіх тых, хто балатаваліся. Кандыдаты з сумнеўнымі і мутнымі поглядамі засталіся далёка ззаду.

Улічваючы, што адна з галоўных роляў прэзідэнта Літвы — вызначаць замежнапалітычны вектар краіны, абое фаварыты гавораць па-ангельску даволі бегла, іх меркаванне па большасці пытанняў замежнай палітыкі вельмі блізкае.

Мабыць, не зусім відаць з Беларусі, але цікава назіраць за эвалюцыяй Саюза Айчыны — Літоўскіх хрысціянскіх дэмакратаў. Пасля карупцыйнага скандалу ў Ліберальным саюзе (Liberalų sąjūdis) у Літве, здавалася б, склаўся пэўны вакуум на ліберальнай частцы палітычнага поля, але менавіта літоўскія кансерватары ўмела перацягнулі ладную частку ліберальнага электарату. Тлумачыцца гэта хіба тым, што Саюз Айчыны мае прынамсі два ўнутраныя лагеры: адзін хрысціянска-кансерватыўны, другі — ліберальны (у еўрапейскім сэнсе гэтага слова). І кіраўнік партыі Габрыэлюс Лансбергіс і Інгрыда Шыманіце належаць да другога лагера.

Цягам прэзідэнцкай гонкі Шыманіце, кандыдатка ад Саюза Айчыны, нават выказалася за дэкрыміналізацыю лёгкіх наркотыкаў і ўзаконьванне аднаполых партнёрстваў.

Але магчыма ўжо хутка ў Літве з'явіцца і новая сапраўды ліберальная партыя. Яе ствараюць дэпутат Аўшрыне Арманайце і мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус. Працоўная назва — «Партыя свабоды». Пытанне цяпер у тым, ці паспее новая партыя зарэгістравацца да парламенцкіх выбараў, якія мусяць адбыцца ў наступным годзе. Але не выключана, што выбары адбудуцца і датэрмінова, пра што заяўляў старшыня кіруючай партыі Рамунас Карбаўскіс.

Агулам выбары ў Літве былі даволі нуднымі, і гэта добра. Тут не было ніякага экзістэнцыйнага крызісу, не было прычын турбавацца аб выніках.

Цяпер пару словаў пра два рэферэндумы, якія ішлі разам з выбарамі.

Адзін — пра змяншэнне колькасці дэпутатаў — быў даволі папулісцкім крокам кіруючай партыі. Асноўныя апазіцыйныя сілы агітавалі за байкот альбо галасаваць супраць. У выніку рэферэндум не адбыўся.

Другі — пра падвойнае грамадзянства. У дадзеным выпадку рэферэндум адбыўся, але не хапіла галасоў, каб можна было ўнесці змены ў Канстытуцыю. Здавалася б, калі б у Літве ўзаконілі двайное грамадзянства — гэта быў бы крок наперад у плане свабодаў чалавека. Але фармулёўка рэферэндуму вельмі абмежавальная. Права на падвойнае грамадзянства займелі б толькі тыя літоўцы, якія нарадзіліся ў Літве, але сталі грамадзянамі іншых краін НАТА і ЕС. Усе іншыя былі фактычна грамадзянамі другога гатунку. Але грамадзяне павінны мець роўныя правы і абавязкі. Таму падобная рэдакцыя можа разглядацца як дыскрымінацыйная.

Што далей? Прэм'ер-міністр Саўлюс Скверняліс ужо заявіў, што сыдзе ў адстаўку ў ліпені. Застаецца інтрыга, ці будуць датэрміновыя парламенцкія выбары, а таксама як блізкія па поглядах кандыдаты падзеляць галасы тых, хто за іх не галасаваў у першым туры», — тлумачыць Андрусь Храпавіцкі.

Андрусь Храпавіцкі

4
tumash / адказаць
13.05.2019 / 16:25
Галоўнае пытанне ў літоўска-беларускіх дачыненнях - хто з палітыкаў як рэагуе на БелАЭС. На жаль, гэты галаўныбольш мы сабе прыдумалі самі. Але АЭС, вядома, ўжо нікуды не дзенецца, і з ёй прыйдзецца жыць наступныя 50 гадоў.

Дык вось, ці гатовы будучы прэзідэнт да нейкіх крокаў насустрач у гэтым пытанні, ці працягне гнуць папярэднюю строгую лінію.  
12
0.5 / адказаць
13.05.2019 / 21:43
Нешта аднаполае з рагами на руках.
9
Максим Дизайнер / адказаць
14.05.2019 / 16:56
Ногти хоть бы накрасила
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31