Знайсці
04.05.2019 / 10:403РусŁacБел

У Гродне спроба дзяўчынкі зняць відэа з акна шматпавярховіка выклікала пярэпалах

У Гродне спроба 10-гадовай дзяўчынкі зняць відэа з акна шматпавярховіка выклікала пярэпалах, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Кастрычніцкі РАУС Гродна.

Раніцай 3 мая ў дзяжурную службу РАУС ад дыспетчара хуткай дапамогі паступіла паведамленне, што з акна трэцяга паверха па вуліцы Кляновай выпала дзіця. На месца неадкладна выбылі супрацоўнікі міліцыі, аднак інфармацыя не пацвердзілася.

«Раніцай 10-гадовая дзяўчынка збіралася ў школу. Яе мама была на працы. Зірнуўшы у акно, дзяўчынка ўбачыла, што на пляцоўцы ля школы ідзе канцэрт. Яна вырашыла зняць яго на відэа і даслаць маме», — распавялі ў міліцыі.

Дзяўчынка забралася на падаконнік, высунула руку ў акно і стала здымаць. Але відэа цалкам не адправілася. Жанчына ўбачыла толькі руку дачкі за акном.

Тэлефон школьніцы быў недаступны. Маці захвалявалася і патэлефанавала бабулі школьніцы, тая набрала 103. Неўзабаве высветлілася, што з дзяўчынкай усё ў парадку.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031