Знайсці
02.05.2019 / 19:17РусŁacБел

У Віцебску пры пажары ў інтэрнаце эвакуявалі больш за 40 чалавек

Сёння ў будынку інтэрната філіяла «АТП №5 Віцебска» спрацавала пажарная сігналізацыя, паведамляе МНС.

Ратавальнікі, якія прыехалі на месца здарэння, пабачылі моцнае задымленне на другім паверсе будынка інтэрната. Адбылося загаранне ў пакоі на другім паверсе пяціпавярховага будынка. Ратавальнікі сумесна з персаналам інтэрната эвакуявалі 44 чалавек, з іх 12 непаўналетніх, ніхто не пацярпеў.

Як высветлілася пазней, наймальнік жылога памяшкання, 46-гадовая жанчына пражывала ў блоку сумесна з 25-гадовым сынам. Падчас пажару іх дома не было.

Ратавальнікі разглядаюць парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі) як асноўную версію здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930