Знайсці
02.05.2019 / 11:2821РусŁacБел

Лукашэнка сустракаецца з экс-прэзідэнтам краіны, якога ў свой час парламент датэрмінова пазбавіў пасады

Беларусь хоча мець мірныя і дружалюбныя адносіны з Літвой. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з экс-прэзідэнтам Літвы, дэпутатам Еўрапейскага парламента Раландас Паксас, піша БелТА

«Паколькі мы суседзі, а іх не выбіраюць, яны ад Госпада, нам прыйдзецца жыць, як суседзям, хочам мы гэтага ці не. Каб жыць мірна і дружна (мы іншага шляху ў Беларусі не бачым, вы гэта добра ведаеце і разумееце), трэба мець зносіны і размаўляць на розныя тэмы, пачынаючы ад агульнай праблемы бяспекі ў рэгіёне (цяпер, вы ведаеце, у Еўропе штарміць і вельмі моцна, дай бог, каб гэты шторм супакоіўся). З іншага боку, ёсць мясцовыя праблемы. Да прыкладу, будаўніцтва атамнай станцыі — тэма, якая вельмі актуальная ў Літве і, як мы лічым, вельмі палітызавана», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Еўрадэпутат Раландас Паксас прыбыў з візітам у Мінск па сваёй ініцыятыве. Раней у афіцыйнай якасці ён не наведваў Беларусь. На сустрэчах у Мінску плануе абмеркаваць прапановы па стабілізацыі ваенна-палітычнага становішча ў рэгіёне Балтыйскага мора і пытанне будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі.

Паксас быў абраны прэзідэнтам Літвы ў лютым 2003 года.

Але ў красавіку 2004-га быў датэрмінова адхілены ад пасады за грубыя парушэнні Канстытуцыі і прэзідэнцкай прысягі. Паксаса абвінавачвалі ў тым, што паведаміў бізнэсмену Юрыю Барысаву аб праслухоўванні яго тэлефонаў спецслужбамі. Барысаў раней выдзеліў Паксасу 400 тысяч даляраў на прэзідэнцкую кампанію. Адхіленне Паксаса мела вялікі рэзананс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031