Знайсці
26.04.2019 / 09:5844РусŁacБел

Мітрапаліт Павел: Не трэба палітызаваць тэму набажэнстваў на беларускай мове, гэта можа прывесці да расколу

Пра гэта мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усёй Беларусі заявіў у інтэрв'ю Звяздзе.

«Кожны, хто жадае маліцца на роднай мове, мае такую магчымасць. Што ж датычыцца грамадскіх набажэнстваў на беларускай мове, можна сказаць, што ў нас для гэтага ёсць практычна ўсё. Але мы заклікаем не палітызаваць і не фарсіраваць тэму. У сучасным жыцці Царквы ёсць два моманты, якія патрабуюць вельмі ўважлівага і нават трапяткога стаўлення, — гэта мова і каляндар. Фарсіраваць іх рашэнне не варта, бо гэта можа прывесці грамадства да расколу», — сказаў ён.

«Яшчэ раз хачу сказаць, што забароны маліцца на роднай мове ў нас няма. У праваслаўі служэнне на нацыянальных мовах дазвалялася і віталася заўсёды, але разам з тым у Царкве ніколі не знойдзе падтрымку агрэсіўны нацыяналізм з ідэямі нацыі як каштоўнасці, вышэй за якую нічога няма.

Усе разнавіднасці гэтай ідэалогіі ўяўляюць сабой прамое парушэнне другой запаведзі — стварэнне з нацыі куміра і падмену гэтым ідалам Жывога Бога. Прапаганда нацыянальнай выключнасці, няхай гэта будзе беларуская, руская ці якая-небудзь яшчэ, для нас цалкам непрымальная, таму што яна раз'ядноўвае людзей», — дадаў патрыяршы экзарх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031