Даслаць навіну
Знайсці
24.04.2019 / 16:16 47

Пазняк жорстка прайшоўся па былых паплечніках Трусаву і Голубеву: «Пайшлі на паклон да беса»

Кіраўнік КХП-БНФ, палітэмігрант Зянон Пазняк у інтэрв’ю Радыё «Свабода» згадаў сваіх былых паплечнікаў па Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце — аднаго з кіраўнікоў ТБМ Алега Трусава і гісторыка Валянціна Голубева.

Павялічыць выяву

Зянон Пазняк (першы злева), Алег Трусаў (у цэнтры) і Валянцін Голубеў (другі справа).

У адказ на пытанне Сяргея Навумчыка пра вяртанне Зянона на радзіму, дзе ён працытаваў Алега Трусава «Лукашэнка хоча, каб Пазняк вярнуўся», палітык адказаў наступнае:

«Здрада маральным прынцыпам двух дэпутатаў незалежнасці, якія пайшлі на збор нечасцівых і кажуць пра шчасце, што сатрап, нішчыцель нацыі звярнуў на іх увагу, — усё гэта яшчэ не азначае паразу ідэі. Нават калі б усе паплечнікі, дэпутаты-адраджэнцы (як некалі дзеячы БНР) пайшлі б на паклон да беса (а ўсе не пойдуць) — гэта не азначала б паразы ідэалаў свабоды і незалежнасці Беларусі, пакуль вольным і нясхільным буду я», — сказаў Пазняк.

Няцяжка пазнаць у гэтых дэпутатах незалежнасці Алега Трусава і Валянціна Голубева, якія 1 сакавіка ўдзельнічалі ў «Вялікай размове», якую праводзіў Аляксандр Лукашэнка.

Трусаў меў магчымасць праз мікрафон звярнуцца да кіраўніка Беларусі, а Голубеў падышоў паразмаўляць з Лукашэнкам. Мы папрасілі спадароў Трусава і Голубева пракаментаваць выказванні Пазняка.

«Я ніколі прынцыпова не каментую выступы Пазняка, што б ён ні казаў, бо гэта мой стары сябра. Я ніколі не крытыкую Пазняка, бо многія хочуць нас пасварыць. Не атрымаецца.

Пазняк маё імя і прозвішча не называў, а назваў Навумчык. Не ўсё так проста. Я ў фэйсбуку павіншаваў Пазняка з днём нараджэння. Нас пасварыць хацелі яшчэ ў 1994, але не атрымалася, не атрымаецца і сёння», — сказаў Алег Трусаў.

«Я не хачу гаварыць тут нічога. Я не хачу ні перад кім апраўдвацца, я ведаю, чаму я пайшоў туды, я ведаю, што нікому не здрадзіў і нічога кепскага не зрабіў.

Я ведаю, што за гэтыя гады, пакуль Зянона няма тут, я шмат зрабіў для роднай Беларусі. Не хачу ні апраўдвацца, ні спрэчкі весці. Я проста працую для Беларусі, жыву ў Беларусі і памру ў Беларусі. Пры любой магчымасці я буду рабіць усё для Беларусі, а не спрачацца ці казаць пра кагосьці брыдкасці», — такую рэакцыю выклікалі словы Пазняка ў Валянціна Голубева.

ЗП

18
SIARHEI1960 / адказаць
25.04.2019 / 10:54
Дык Пазьняк сам i ёсць БЕС...
3
Арэса / адказаць
25.04.2019 / 15:56
Нельга быць героем з-за бугра, калі іншыя тут пакутвалі, нехта сядзеў па турмах, нехта памёр. Крывадушша, як у пагонаў РПЦ. Шчыры хрысціянін мусіў прыняць свой лёс. А з сытага і бяспечнага кута тыцкаць пальцам на няправільныя дзеянні... А дзе вашы подзвігі, спадар Зянон? Як іншым было тут спытайце ў тых, хто застаўся і прыняў усё, памыляўся, але дзейнічаў.
3
не для комментария,а для редакции. / адказаць
25.04.2019 / 16:47
меркаванне, Мне стыдно,что в 94г. мой голос был за Пазняка.  Перед собой стыдно. Вот так-то, ТУДЫЗЬБЕГШЫЯ!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30