Даслаць навіну
Знайсці
23.04.2019 / 10:19

У Мінску зноў пакажуць спектакль украінскага рэжысёра па «Прудку» Горвата, які раней сабраў аншлаг

29 красавіка ў культурным цэнтры «Корпус» адбудзецца паказ спектакля «Гэтамы» па кнізе Андрэя Горвата «Радзіва Прудок». Паставіў яго ўкраінскі рэжысёр, мастацкі кіраўнік Кіеўскага тэатра на левым беразе Дняпра Стас Жыркоў. У ралях — маладая каманда з розных мінскіх тэатраў.

Павялічыць выяву

«Гэтамы».

«Радзіва Прудок» Андрэя Горвата — адзін з галоўных беларускіх літаратурных бестсэлераў апошніх гадоў. Ён распавядае пра самога аўтара, які калісьці працаваў у Мінску, але, расчараваўшыся ў сталічным жыцці, пераехаў у палескую вёску Прудок, каб аднавіць дом свайго дзеда і вярнуцца да сваіх каранёў.

Праца над спектаклем «Гэтамы» пачалася ўвосень 2018 на майстар-класе ў межах Міжнароднай тэатральнай акадэміі ў Мюнхене, арганізаванай саюзам моладзі ў Нямеччыне JunOste.V. У спектаклі занятыя беларускія акцёры: Андрэй Новік, Дар’я Новік, Зміцер Давідовіч, Мікалай Стонька, Васіль Бойдак, Антон Жукаў, Ілля Ясінскі.

Павялічыць выяву

«Гэтамы».

Стас Жыркоў, заслужаны артыст Украіны, рэжысёр: «Я пазнаёміўся з творчасцю Андруся Горвата, калі патрапіў на спектакль «Радзіва Прудок» у Мінску. Тады ж мне падарылі гэту кнігу са словамі: «Гэта табе, Стас, ад беларускай інтэлігенцыі». А ўжо летам павінен быў выкладаць майстар-клас па сучасным драматычным тэатры ў межах тэатральнай акадэміі ў Мюнхене.

Калі я даведаўся, што да мяне на курс запісаліся ўсе беларусы — вырашыў: што ж ставіць з беларусамі, калі не «Радзіва Прудок»! Мы знайшлі агульныя кропкі судакранання, тое, што аб’ядноўвала і было блізка акцёрам, што хвалявала менавіта іх — уласна з гэтага і нарадзіўся спектакль «Гэтамы». Гісторыя, якая калі не знаёмая кожнаму, то дакладна цікавая і захапляльная, дзякуючы сваёй адкрытасці і шчырасці перажываемых пачуццяў і сітуацый».

Беларуская прем’ера спектакля «Гэтамы» адбылася напрыканцы сакавіка на фестывалі «Март кантакт» у Магілёве. Тады ж адбыўся першы паказ «для сваіх» у Мінску, які сабраў аншлаг без рэкламы. Цяпер будуць адразу два паказы ў адзін дзень.

Варта падкрэсліць, што «Гэтамы» — гэта іншае прачытанне кнігі «Радзіва Прудок». Больш эмацыйнае і дынамічнае — ажно да крыку. І з большым акцэнтам на тое, што Горват і яго героі — гэта ўсе мы.

Меркаванні пра спектакль

Аляксей Стрэльнікаў, тэатральны крытык: «Стас Жыркоў вельмі добра працуе найперш з формай. У чытанні тэкста ён ідзе ад рытму гучання дыялогаў, дзесьці нават занадта ўзвінчваючы тэкст, а дзесьці яшчэ — нібы адпускаючы гледача на лірычнай ноце. Акцёры гоняць наперад, не даваючы гледачу ані перадыхнуць, ані папляскаць у далоні. І нечакана ў гэтай гонцы, быццам у хуткай змене кадраў у кіно, пачынае вымалёўвацца нешта няўлоўнае пра Горвата, пра што мы ўсе гаворым-гаворым, але, мне здаецца, пакуль не сфармулявалі да канца».

Дар'я Пятровіч, тэатралка: «Калі вам патрэбны энергетык для хуткага зараду бадзёрасці, «Гэтамы» — тое, што вам дакладна дапаможа. Вас будзе кідаць з крайнасці ў крайнасць. Толькі што смяяліся ўслых, а праз імгненне плачаце. Такія рэзкія пераходы не даюць вам выпасці з дзеі і канцэнтруюць максімальна. Пасля звышхуткасных 57 хвілін хочацца абдымацца і рухаць горы».

Незалежны театральны праект «Гэтамы»: 29 красавіка, культурны цэнтр «Корпус» (Машэрава, 9, к. 8), 18.00 і 20.30.

Працягласць: 1 гадзіна без антракту

Квіткі: 15 BYN на Bezkassira.by

Рэжысёр: Стас Жыркоў (Украіна)

Аўтар: Андрусь Горват (па кнізе «Радзіва Прудок»)

Акцёры: Андрэй Новік, Дар’я Новік, Зміцер Давідовіч, Мікалай Стонька, Васіль Бойдак, Антон Жукаў, Ілля Ясінскі

Прадзюсарка: Марына Дашук

Мастачка афішы: Ульяна Бень

Павялічыць выяву

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30