Знайсці
22.04.2019 / 13:087РусŁacБел

72-гадовы аршанец пакрыўдзіўся на інфакіёск і хітра адпомсціў яму ВІДЭА

Пенсіянер з Оршы «адпомсціў» інфакіёску за тое, што не змог зняць грошы, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка.

72-гадовы аршанец ў памяшканні банка паспрабаваў зняць у інфакіёску грошы. Аперацыя не атрымалася па незалежных ад аўтамата прычынах. Аднак мужчына ўсё ж вырашыў расправіцца з упартай тэхнікай. Узяў 1,5-літровую бутэльку вады і заліў манітор, клавіятуру і купюрапрыёмнік. Стараючыся не прыцягваць увагі, у момант знаходжання іншых наведвальнікаў пенсіянер адыходзіў ад апарата, а потым вяртаўся. Праз некаторы час інфакіёск перастаў працаваць.

Адміністратар аддзялення пры праглядзе камер відэаназірання звярнула ўвагу на падазроныя маніпуляцыі аднаго з наведвальнікаў. Мужчыну затрымалі. Пенсіянер катэгарычна адмаўляў сваю віну, аднак пракалоўся на тэхнічным пытанні, сцвярджаючы, што грошы ўсё-ткі зняў.

За наўмыснае знішчэнне маёмасці заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.218, максімальная мера пакарання да двух гадоў абмежавання волі. Прычыненая шкода ацэньваецца ў суму 1300 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031