Знайсці
20.04.2019 / 15:3110РусŁacБел

Лукашэнка зноў загаварыў аб правале «Палескай народнай рэспублікі»

Падчас суботніка дзяржаўныя журналісты спыталі ў Аляксандра Лукашэнку пра яго любімыя месцы ў Беларусі. Неўзабаве абмеркаванне перайшло на тэму Палесся.

Лукашэнка расказаў прысутным, што пасля развалу Савецкага Саюза там разгарнуўся рух па стварэнні Палескай рэспублікі. Тады, маўляў, ён сам прыехаў паразмаўляць з мясцовымі жыхарамі і паўдзельнічаць у сенакосе, каб павысіць узровень даверу.

«Мужыкі стаяць і кажуць: «Гэна наш», гэта значыць, яны мяне прынялі там. Пасля гэтага я не чуў ніякіх размоў пра Палескую народную рэспубліку», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Размовы пра «палескую аўтаномію» насамрэч вяліся ў канцы 1980-ых і пачатку 1990-х, але папулярнасцю ідэя лінгвіста Міколы Шаляговіча не карысталася.

Год таму Лукашэнка ўжо ўздымаў гэтую тэму.

Чытайце. Лукашэнка ў Жыткавічах: Вы тут хацелі ў 1993—1994 гг. Палескую рэспубліку стварыць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031