Знайсці
19.04.2019 / 12:2325РусŁacБел

Лукашэнка: Хто паспрабуе знішчыць Беларусь, атрымае адказ ад моладзі + ВІДЭА бурнай рэакцыі Марзалюка

«З абломка велізарнай імперыі мы стварылі новую дзяржаву, выбудоўваючы амаль з нуля эканамічную, сацыяльную сістэму, можна сказаць, выгадавалі яе, а разам з ёй новае пакаленне першых дзяцей суверэннай Беларусі. Мы вучыліся быць незалежнымі, свабоднымі, самастойнымі — яны такімі нарадзіліся, — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў сваім Пасланні народу і парламенту 19 красавіка. — Падкрэсліваю: мы вучыліся такімі быць з вамі, а яны ўжо такімі нарадзіліся. Вы ведаеце, шмат зараз балбатні: Беларусь кудысьці ўключаць, Беларусь падзеляць і іншае. Ды немагчыма гэта сёння зрабіць, таму што яны ўжо нарадзіліся ў свабоднай, незалежнай Беларусі. І той, хто сёння асмеліцца знішчыць Беларусь — сам па сабе, прэзідэнт, урад, — яны будуць праклятыя нашым беларускім народам. А хто асмеліцца гэта зрабіць сілай, яны атрымаюць наймагутнейшы адказ ад нашага народа і перш за ўсё ад тых, хто нарадзіўся суверэнным і незалежным. Вось вам адказ на гэтае пытанне, калі хтосьці гэтага не разумее, глыбінны адказ», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Гэтая заява была сустрэтая першымі за час Паслання апладысментамі.

Тэлекамера акцэнтавала вельмі эмацыйную рэакцыю на гэтую заяву дэпутата-гісторыка з Магілёва Ігара Марзалюка. Вось відэа:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930