Даслаць навіну
Знайсці
13.04.2019 / 19:06 17

Зніклага тры дні таму Ваню Валошына знайшлі мёртвым

Павялічыць выяву

Зніклага 10 красавіка ў Камянецкім раёне двухгадовага Ваню Валошына знайшлі сёння мёртвым. Гэтую інфармацыю Радыё Свабода пацвердзіў кіраўнік пошукавага атраду «Анёл» Сяргей Коўган.

«Хлопчыка знайшлі ў меліярацыйным канале непадалёк ад вёскі Галоўчыцы. На жаль, дзіця мёртвае», — распавёў Tut.by афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

У прэс-службе Следчага камітэта заявілі, што прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена. З мэтай высвятлення прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Паміж вёскамі Галоўчыцы і Любашкі, дзе прапала дзіця — 3,4 кіламетра.

Ваня Валошын, якому 1 год 11 месяцаў, выйшаў з дому ў вёсцы Люба́шкі ў Камянецкім раёне на Берасцейшчыне ўдзень 10 красавіка. Маці Вані звярнулася ў міліцыю ў 21:00. Яна расказала, што сын выйшаў з дому каля 15:00 і не вярнуўся дахаты. З таго часу ягонае месцазнаходжанне было невядомае.

На пошукі дзіцяці адразу рушылі міліцыянты, ратаўнікі, памежнікі, вайскоўцы. Сёння ў пошуках хлопчыка ўдзельнічалі 93 валанцёры.

Чытайце таксама: Што вядома пра сям'ю хлопчыка, які прапаў пад Камянцом

Павялічыць выяву

Радыё Свабода

0
Chak Ya Sen / адказаць
14.04.2019 / 11:11
Бедный ребенок. Наверное от переохлаждения умер.

1
Виктор В / адказаць
14.04.2019 / 16:00
Мать эту надо спрашивать, что она делала, и ребёнок не мог уйти на 3.5км
0
Light_drive / адказаць
14.04.2019 / 23:03
Спачуванне родным. Прыгожы хлопчык. Няўжо не знайшлося ніводнага паляўнічага з добрым сабакам! Наогул, гэта бліжэй "осталение в опастности". Праўда у нас, каб дапамагчы - німа нікога; каб аштрафаваць ці пасадзіць - хутка знойдуцца.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31