Даслаць навіну
Знайсці
21.03.2019 / 18:54 17

У Казахстане пачаліся пратэсты супраць перайменавання Астаны

У сталіцы Казахстана Астане паліцыя затрымала каля 20 чалавек, якія выступалі супраць перайменавання горада ў Нурсултан — у гонар першага прэзідэнта краіны Нурсултана Назарбаева. Пра гэта паведамляе Reuters.

Павялічыць выяву

Фота: пратэсты ў Астане (twitter.com/Radio_Azattyk).

Паведамляецца, што пакуль фармальная працэдура не завершана, некаторыя жыхары Астаны выступілі супраць перайменавання сталіцы ў чацвёрты раз менш чым за 60 гадоў. Анлайн-петыцыя супраць перайменавання сабрала больш за 30 тысяч подпісаў.

Дзясяткі чалавек сабраліся ў чацвер раніцай, 21 сакавіка, на плошчы перад мэрыяй Астаны, каб выказаць нязгоду з рашэннем уладаў. Спрэчка з адным з удзельнікаў мітынгу прывяла да бойкі, пасля чаго паліцыя затрымала практычна ўсіх пратэстоўцаў.

Новы прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў прапанаваў перайменаваць сталіцу Астану ў гонар першага прэзідэнта Нурсултана Назарбаева. Парламент Казахстана 20 сакавіка прыняў законапраект аб перайменаванні Астаны ў Нурсултан.

8
Гражданин России / адказаць
22.03.2019 / 06:14
Казахi робяць вялікую памылку! Трэба называць імёнамі дзеячых ці нават будучых кіраўнікоў гарадоў і дзяржаў, каб "ён прыйшоў на пасаду, а яму ўжо прыемна". Марнаваць час на перайменаванне гарадоў у гонар тых, хто сышоў - дарэмна. Мы, ольгінскія тролі, прапануем вам, мінчукам, выступіць з ініцыятывай перайменаваць Мінск у Бабінск, каб Міхаілу Віктаравічу, роднаму нашаму, было прыемна ў час Х. 
0
меркаванне / адказаць
22.03.2019 / 10:28
Гражданин России, пад Воршай ёсць такое сяло Бабінічы з вялікім свінакомплексам, перадай віктаравічу- хай парадуецца. 
0
Зьмiцер / адказаць
22.03.2019 / 13:26
Нешта сціпляць спадары казахі. Чаму горад? Трэба краіну. Назваць яе, напрыклад, Назарбай Республікасы. Так бліжэй да сутнасьці: рэспубліка бая Назара.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30