Знайсці
12.03.2019 / 18:374РусŁacБел

За 25 гадоў з Расіі вывелі $750 мільярдаў

У 1994-2018 гадах з Расіі былі выведзеныя актывы, агульны кошт якіх цяпер можа перавышаць $1 трыльён, падлічылі эксперты Bloomberg. Зрэшты, яны зрабілі таксама больш кансерватыўную ацэнку ў $750 мільярдаў, удакладняючы, што даходнасць выведзеных у афшоры актываў можа быць не занадта высокай.

«[Нават у гэтым выпадку] агульная сума па-ранейшаму велізарная — толькі крыху меншая за 50% ВУП [краіны]. Укладзеныя ў айчынную эканоміку, гэтыя актывы маглі б знізіць кошт капіталу, павялічыць аб'ёмы вытворчасці і даходы ўрада ад падаткаў, якія можна выдаткаваць на развіццё інфраструктуры і сацыяльныя праграмы», — адзначаецца ў артыкуле Bloomberg.

Паводле Банка Расіі, чысты адток капіталу па выніках 2018 года вырас у 2,7 раза ў гадавым вымярэнні — з $25,2 мільярда да $67,5 мільярда. За студзень-люты 2019 года чысты вываз капіталу з Расіі прыватным сектарам склаў $18,6 мільярда, што ў 2,1 раза перавысіла паказчык першых двух месяцаў папярэдняга года ($8,7 мільярда).

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930