Знайсці
10.03.2019 / 14:593РусŁacБел

У ЗША затрымалі заснавальніка крыптавалюты OneCoin

Аднаго з заснавальнікаў «крыптавалютнай піраміды» OneCoin балгарына Канстанціна Ігнатава затрымалі ў ЗША па падазрэнні ў махлярстве, паведамляецца ў заяве сайце Міністэрства юстыцыі ЗША, піша ria.ru.

«Канстанцін Ігнатаў быў арыштаваны 6 сакавіка 2019 года ў міжнародным аэрапорце Лос-Анджэлеса па абвінавачванні ў змове з махлярствам, звязаным з яго роляй лідара міжнароднай піраміды, якая ўключала ў сябе продаж ашуканскай крыптавалюты пад назвай «OneCoin», - гаворыцца ў заяве пракуратуры Паўднёвай акругі Нью-Ёрка, апублікаванай на сайце мінюста.

Паведамляецца, што таксама была затрыманая сястра Ігнатава, Ружа Ігнатава, якая з'яўляецца заснавальніцай і першым кіраўніком кампаніі OneCoin. Яе вінавацяць у электронным махлярстве, махлярстве з каштоўнымі паперамі і адмыванні грошай.

«У выніку недакладнай інфармацыі, якую Ігнатаў, Ігнатава і іншыя падавалі аб OneCoin, ахвяры па ўсім свеце інвеставалі мільярды даляраў у махлярскую крыптавалюту. Пасля арышту Ігнатаў паўстаў перад міравым судом у цэнтральнай акрузе Каліфорніі і быў узяты пад варту па абвінавачванні, выстаўленым у судовай скарзе», - паведамляецца ў заяве пракуратуры.

Па словах намесніка дырэктара ФБР Уільяма Суіні-малодшага, «крыптавалюта OneCoin» не мае рэальнай каштоўнасці і не можа быць выкарыстана для куплі чаго-небудзь.

Як паведамляецца ў заяве, кампанія OneCoin Ltd. месьціцца ў сталіцы Балгарыі Сафіі. Яна была заснаваная ў 2014 годзе Ружай Ігнатавай. У сярэдзіне 2018 года кіруючую пасаду кампаніі заняў малодшы брат Ігнатавай Канстанцін. Цяпер кампанія працягвае функцыянаваць, «крыптавалюту OneCoin» выкарыстоўваюць больш як тры мільёны чалавек па ўсім свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031