Даслаць навіну
Знайсці
06.03.2019 / 22:22 20

У Дзярждуме Расію назвалі «краінай магчымасцей» для беларускай эліты і прапанавалі перацягваць беларускіх кіраўнікоў

Павялічыць выяву

Першы намеснік старшыні камітэта Дзяржаўнай думы па эканамічнай палітыцы, прамысловасці, інавацыйным развіцці і прадпрымальніцтву Уладзімір Гуценеў у інтэрв'ю карэспандэнту «Федерального агентства новостей» заявіў, што Расіі трэба больш актыўна вітаць з'яўленне беларускіх кіраўнікоў у тых ці іншых сферах расійскага жыцця, таму што Расія для беларускай эліты гэта «краіна магчымасцей».

Дэпутат Дзярждумы адзначыў, што «мяч» цяпер знаходзіцца на баку Аляксандра Лукашэнкі, а таксама беларускай прамысловай і палітычнай эліты.

«Важна, каб яны разумелі, што Расія для іх краіна магчымасцей — не толькі для бізнэсу, але і для палітычнай кар'еры. Я лічу, што нам трэба больш актыўна вітаць з'яўленне беларускіх кіраўнікоў у тых ці іншых сферах нашага жыцця», — сказаў парламентарый.

Уладзімір Гуценеў канстатаваў, што на руках у беларускага боку ўжо працяглы час знаходзіцца шэраг канкрэтных прапаноў, і дзяржаве неабходна прымаць рашэнне.

Парламентарый лічыць, што да пытанняў інтэграцыі Расіі і Беларусі трэба падыходзіць прагматычна.

«Сапраўды, варта не сыходзіць у абмеркаванне другасных пытанняў, а спакойна чакаць рашэння беларускага боку — камфортнага для іх выбару», — рэзюмаваў Гуценеў.

1
Яугенi / адказаць
07.03.2019 / 12:52
Уже идет открытое поглощение кремлем Беларуси. И я уверен что тысячи беларусов продадутся за российский рубль. В не далеком будущем: благодаря АГ в Беларуси останутся-тунеядцы, пьяницы ,инвалиды и пенсионеры. Отличная статья Павла Усова в Белпартизане 07.03 - что ждет Беларусь
0
Цетка Алена / адказаць
07.03.2019 / 13:19
VitB, бяда, што з'едуць добрыя тэхнiчныя адмыслоуцы, Але яны i зараз з'яжджаюць i у Европу i у Расiю - куды заугодна, так ва усiм свеце : мазгi да грошай. Але ж у дадзеным выпадку вядзецца наупрост пра подкуп нашай "саугаснай" элiты , Яна павiнна клюнуць на большыя магчымасцi узбагачэння у Расii , тамтэйшыя пачалi апрацоуку нашых упрауленцау , Каб не вельмi дыманстравалi патрыятызм у выпадку анексii.
0
Ян Севярын Бакей / адказаць
07.03.2019 / 13:53
для сябе адзначыў, што адкрыта падтрымаў гэты заклік крамлёўскай сірэны толькі нік "іван сусанін". сімптаматычна. Мы ж усе памятаем, куды сусанін завёў "польскіх окупантов" зь ліцьвінскімі прозьвішчамі з Менску, Полацку і Наваградка. праўда, другі раз гісторыя паўтараецца звычайна ў выглядзе фарса, даволі дурацкага прычым...так што наперад, "ыліта драздаўская", вы ж ні гісторыі ня ведаеце, ні беларусамі сябе ня лічыце...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30