Даслаць навіну
Знайсці
06.03.2019 / 19:24 32

Дзярждэп ЗША: Дазвол Дня Волі будзе расцэнены як чарговы крок Беларусі да зняцця санкцый

На гэтым тыдні Мінск з афіцыйным візітам наведаў намеснік памочніка Дзяржсакратара ЗША Джордж Кент. Тут ён сустрэўся з кіраўніком МЗС, намеснікам кіраўніка МУС, незалежнымі СМІ, прадстаўнікамі апазіцыі, грамадзянскай супольнасці, усклаў кветкі да помнікаў ахвярам Халакоста і заснавальнікам БНР. Прадстаўнік Дзярждэпа ЗША адказаў на некалькі пытанняў Tut.by пра будучыню беларуска-амерыканскіх адносін.

Павялічыць выяву

Павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур і Джордж Кент у Мінску. Фота: Пасольства ЗША ў Менску.

— Я прыехаў у Мінск, каб яшчэ раз заявіць пра нашу падтрымку суверэнітэту і незалежнасці Беларусі і пацвердзіць наша імкненне да канструктыўных адносін з народам і ўладамі Беларусі, — адзначае Джордж Кент.

Прадстаўнік Дзярждэпа адзначае, што візіт у Беларусь памочніка дзяржсакратара Мітчэла ў лістападзе мінулага года — першы настолькі высокага ўзроўню за апошнія дзесяць гадоў — прайшоў вельмі паспяхова.

Сёння Вашынгтон задаволены прагрэсам, дасягнутым у двухбаковых адносінах за апошнія некалькі месяцаў, у тым ліку — пашырэннем прысутнасці пасольства ЗША, колькасць супрацоўнікаў якога з 2008 года заставалася недастатковай.

Праўда, назваць канкрэтныя тэрміны, калі ў Мінск прыедзе амерыканскі пасол, прадстаўнік Дзярждэпа не можа.

Прадстаўнік Дзярждэпа адзначае: ЗША падтрымліваюць незалежнасць і суверэнітэт Беларусі, цэняць уклад Беларусі ў рэгіянальную бяспеку і разлічваюць на пашырэнне супрацоўніцтва ў тых галінах, дзе інтарэсы краін супадаюць, такіх як ахова межаў і эканамічнае развіццё. Істотнымі ж элементамі адносін з Беларуссю ў ЗША лічаць правы чалавека і дэмакратыю.

— Мы часткова прыпынілі дзеянне санкцый пасля таго, як беларускія ўлады выпусцілі на свабоду шасцярых палітвязняў у жніўні 2015 года. У кастрычніку мінулага года ЗША працягнулі рэжым часовага прыпынення санкцый у дачыненні да дзевяці беларускіх кампаній не на шэсць месяцаў, як рабілася раней, а на дванаццаць, — кажа Джордж Кент.

Пры прыняцці рашэння аб павелічэнні гэтага перыяду, тлумачыць дыпламат, урад ЗША ўлічваў многія фактары, у тым ліку пазітыўны падыход беларускіх уладаў да свабоды сходаў на працягу мінулага года, які быў прадэманстраваны пры правядзенні святочных мерапрыемстваў 25 сакавіка з нагоды стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

— Дазвол на правядзенне падобнага мерапрыемства 25 сакавіка гэтага года будзе расцэнены як чарговы крок наперад, — адзначае прадстаўнік Дзярждэпа ЗША.

Нядаўна экс-генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што Расія плануе анексаваць Беларусь і наблізіцца да межаў Заходняй Еўропы. Ці бачыць Вашынгтон пагрозу для Беларусі з Расіі?

— Як падкрэсліў былы памочнік дзяржсакратара ЗША Уэс Мітчэл падчас свайго візіту ў Мінск, Злучаныя Штаты не просяць Беларусь рабіць выбар паміж Расіяй і Захадам. Падтрымка незалежнасці і суверэнітэту Беларусі і ўсіх іншых постсавецкіх краін з'яўляецца даўняй палітыкай Злучаных Штатаў. Мы лічым, што Беларусь павінна быць вольная ў выбары свайго лёсу і кірункаў развіцця. Гэта ж тычыцца і яе адносін з суседзямі, — кажа Джордж Кент.

6
Emil / адказаць
07.03.2019 / 12:16
Двойные стандарты,как у Америки,так и у Европы! Впрочем, сейчас везде так! Имеют значение только национальные интересы Международные нормы и их соблюдение это уже вчерашний день
3
меркаванне / адказаць
07.03.2019 / 12:58
Emil, ну твой правадыр можа выбіраць што яму мілей- дэмакратыя з цывілізаванымі краінамі ці палітычная і эканамічная ўдаўкі ад крамля?
0
Emil / адказаць
07.03.2019 / 13:09
меркаванне, Ему милее всего власть Это уже 24 года известно
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31