Знайсці
06.03.2019 / 15:227РусŁacБел

П'яны віляйчук жорстка збіў дзяўчыну-бармэна, якая спрабавала яго пабудзіць

Здарэнне адбылося ў бары «Дубочак» ноччу 20 студзеня, паведамляе Рэгіянальная газета.

44-гадовы віляйчук выпіў і заснуў на барнай стойцы. Дзяўчына-бармэн пачала яго будзіць. Калі мужчына прачнуўся, нецэнзурна вылаяўся, ударыў яе спачатку нагой у грудзі, а потым кулаком у галаву.

Збітай дзяўчыне дапамаглі два наведнікі бара. Яны трымалі крыўдзіцеля, пакуль прыедзе міліцыя.

Фігурант прызнаў сябе вінаватым. Ён пазнаў сябе ў запісе з камеры відэаназірання. Але тое, што збіў дзяўчыну, не памятае.

Абвінавачаны раней быў судзімы за забойства з асаблівай жорсткасцю і рабунак. Стаіць на уліку ў доктара-нарколага.

Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031