Даслаць навіну
Знайсці
05.03.2019 / 20:04 8

Афіцыйны лагатып «Дня Волі» ад Уладзіміра Цэслера выклалі для агульнага выкарыстання. СПАМПУЙЦЕ

У межах падрыхтоўкі да адзначэння «Дня Волі 2019» любая грамадская арганізацыя, камерцыйная кампанія ці прыватная ініцыятыва могуць самастойна прыдумаць сваё мерапрыемства па папулярызацыі і годным адзначэнні «Дня Волі 2019».

Павялічыць выяву

Арганізатары зацвердзілі лагатып Уладзіміра Цэслера як афіцыйны, распрацавалі шмат макетаў для прадукцыі і прапануюць усім зацікаўленым яго выкарыстоўваць для святкавання ў сваіх гарадах, арганізацыі мерапрыемстваў і вырабу любой прадукцыі.

Павялічыць выяву

Symbal.by апублікавалі сыходныя файлы лагатыпа ў вектарным і растравым фарматах з прыкладамі візуалізацыі для абсалютна вольнага выкарыстання ў розных мэтах.

Сыходнікі лагатыпа «Дня Волі» ад Уладзіміра Цэслера выкладзены для агульнага выкарыстання.

Спампаваць можна тут

Павялічыць выяву

Што гэта значыць?

У архіве выкладзеныя файлы лагатыпа ў растравым і вектарным фарматах. Кожны жадаючы ў любой кропцы свету можа спампаваць гэтыя файлы і абсалютна вольна выкарыстоўваць як у грамадскіх, так і камерцыйных мэтах для вырабу і распаўсюду рознай прадукцыі прысвечанай «Дню Волі».

Архіў па спасылцы будзе дапаўняцца дызайнамі разнастайнай прадукцыі: плакаты, налепкі, улёткі, паштоўкі, значкі, банеры, шпалеры для тэлефонаў і ноўтбукаў, аватаркі для сацыяльных сетак ды іншае.

Выкарыстоўвайце гэтыя матэрыялы і рабіце свае святы на «Дзень Волі» ў зручных для вас фарматах ды распавядайце ў сваіх сацыяльных сетках як вы адзначаеце 101 год БНР, выкарыстоўваючы хэштэг #БНР101.

Фірмовы стыль 100-годдзя БНР таксама абсалютна бясплатна можна спампаваць і выкарыстоўваць. Ён размешчаны тут.

0
ЯНКА / адказаць
06.03.2019 / 00:21
★ Хамса, вітаю! Я ўжо хваляваўся, раз згубіліся. Нават узгадваў Вас пару ласкавымі на бачынах тутніх камэнтаў. ★ https://m.nn.by/articles/225603/ ★ https://nn.by/photos/z_2019_02/_-cx7n4.jpg
2
хамса / адказаць
06.03.2019 / 20:18
пасля такіх вашых узгадванняў вы цяпер для мяне не янка.. як бачу ваш нік, так і кажу: *****
0
ЯНКА / адказаць
06.03.2019 / 21:19
★ Хамса (20:18), тыпа Вы больш прыгожая за прыгажуню Мому. :))) Усё адно паставіў вашаму камэнту падабайку, бо вельмі цікавыя ў Вас сьняжынкі. :) ★
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30