Даслаць навіну
Знайсці
01.03.2019 / 17:30

Якія імпрэзы варта наведаць у сталіцы ў першыя вясновыя выхадныя

Трымайце нашу падборку!

 1. Лявон Вольскі прэзентуе альбом «Hravitacyja»

Павялічыць выяву

Калі: 2 сакавіка (субота), 19:00

Дзе: Prime Hall (праспект Пераможцаў, 6)

Цана: 38.00 — 77.00 BYN

Чаго чакаць?

На канцэрце зайграюць Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (гітара), Алесь-Францішак Мышкевіч (бас), Павел Мамонаў (бубны). Першая частка канцэрта будзе прысвечаная новаму альбому, а пасля музыкі выканаюць самыя папулярныя песні з усяго рэпертуару Лявона Вольскага. І колькі маэстра ўжо не заракаўся не спяваць на сваіх канцэртах «Тры чарапахі», але мы чамусьці ўпэўненыя, што ў нядзелю без іх не абыдзецца.

Квіткоў засталося не так шмат. Набыць іх вы можаце праз нашу афішу.

2. «Народныя мсціўцы»: фільм паводле Васіля Быкава, які здымалі амаль 10 гадоў

Павялічыць выяву

Калі:

2 сакавіка (субота): 14:00, 15:15

3 сакавіка (нядзеля): 14:00, 15:15

Дзе: Канцэртная зала «Мінск» (вул. Кастрычніцкая, 5)

Цана: 10.00 BYN

БССР, 1958 год. Нечакана ў вёску ў госці да свайго сябра прыязджае былы супрацоўнік «органаў», Вусаў. Яго тут усе добра памятаюць па арыштах і забойствах перад вайной. Усе думалі, што ён загінуў, але ж не, жыве і выглядае няблага — маладжавы, у добрым касцюме, з ордэнамі. 

Чацвёра вяскоўцаў збіраюцца, каб абмеркаваць навіну за бутэлькай. Прыгадваюць старыя крыўды, забітых сваякоў. І вырашаюць адпомсціць. А помста за такое можа быць толькі адна — смерць.

«Забіць нельга адпомсціць. Коску пастаў сам». Менавіта гэты слоган адлюстроўвае сутнасць фільма.

Праз адсутнасць фінансавання здымкі фільма зацягнуліся амаль на 10 гадоў. З дапамогай краўдфандыгу таксама не атрымалася сабраць патрэбную суму, але ж рэжысёр Аляксандр Меліхавец знайшоў магчымасць ажыццявіць праект.

У фільме граюць акцёры РТБД: Дзмітрый Давідовіч, Арцём Курэнь і Ілля Ясінскі.

Рэжысёр просіць падтрымаць стужку, «каб усе пабачылі, што кіно па-беларуску запатрабаванае».

Квіткі можна набыць на Bycard.by.

3. Развівальна-забаўляльныя заняткі для дзетак ад «Арт Сядзібы»

Павялічыць выяву

Калі: 2 сакавіка (субота), 13:00

Дзе: Кафэ «Грай» (вуліца Інтэрнацыянальная, 33)

Цана: 20.00 BYN

Заняткі #ДзіцячыКлюб ад «Арт Сядзібы» — выдатная магчымасць правесці час разам са сваімі дзецьмі. Ці наадварот, магчымасць 2 гадзіны прысвяціць сабе, не хвалюючыся за дзіця.

«Дзіцячы клюб» спрыяе развіццю творчага патэнцыялу, камунікатыўных навыкаў, агульнай эрудыцыі і кругагляду. Усе заняткі даступныя для дзетак, якія яшчэ не валодаюць беларускай мовай.

Гэтым разам заняткі будуць прысвечаныя гісторыі фарбы. Дзеткі згуляюць у «Жэст», даведаюцца, чым малявалі раней, адкуль пачыналіся колеры, з чаго раней рабілі фарбы, навучацца маляваць адным колерам, пазаймаюцца тэматычнымі тэатральнымі эцюдамі.

Рэкамендаваны ўзрост: 3 — 12 год.

Квіткі можна набыць на bezkassira.by.

4. Шпацыр па татарскiх месцах Мінска

Павялічыць выяву

Калі: 2 сакавіка (субота), 13:00

Дзе: збор каля гатэля «Вікторыя» (праспект Пераможцаў, 59)

Цана: бясплатна.

Нягледзячы на тое, што сіноптыкі перадаюць не самы добры прагноз на суботу, схадзіць на экскурсію варта. Ладзіць яе мастацкая група Slavs and Tatars, а гэта значыць, што шпацыр абяцае быць вельмі цікавым.

Калі вы далучыцеся да яго, то дакладна даведаецеся, як пазнаць па прозвішчы, што перад вамі татарын, дзе ў Мінску знаходзіліся татарскія гароды і чаму гародніна з іх лічылася найлепшай у горадзе, чаму па татарскіх кнігах кітабах вучоныя вывучалі гісторыю беларускай фанетыкі і адкуль з’явіўся міф пра талерантнасць. І гэта далёка не поўны спіс цікавостак.

Збор эксурсійнай групы а 12:00 каля гатэля «Вікторыя» (праспект Пераможцаў, 59).

5. «Паўлінка» ў Купалаўскім

Павялічыць выяву

Калі:

2 сакавіка (субота), 19:00

3 сакавіка (нядзеля), 11:30

Дзе: Купалаўскі тэатр (вуліца Энгельса, 7)

Цана: 5.00 — 22.00 BYN

Калі вам раптам захочацца ўспомніць праграму 8 класа па беларускай літаратуры (напрыклад, хто такі Адольф Быкоўскі ці хто заўсёды любіў паўтараць «каханенькія-родненькія»), то наведайце Купалаўскі. Там на выхадных пакажуць «Паўлінку» — пастаноўку, што не сыходзіць з тэатральных падмосткаў ужо 70 гадоў.

Спектакль рэкамендаваны для прагляду як дарослым, так і дзецям (12+). Выдатная нагода схадзіць у тэатр усёй сям’ёй.

Пачытаць пра пастаноўку падрабязней можна тут. А вось набыць квіткі праз нашу афішу, на жаль, не атрымаецца. Раскупілі! Але адмыслова для вас падказка: некалькі квіточкаў яшчэ ёсць на сайце тэатра. Упэўненыя, што хутка і іх не застанецца. Таму раім паспяшацца.

Марыя Клімовіч

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31