Знайсці
18.02.2019 / 16:4112РусŁacБел

У Гродне дэмантавалі помнік Чапаеву, каб потым яго зноў вярнуць на месца

Помнік дэмантавалі, каб правесці яго рэканструкцыю. У бюста зачысцяць знешнія пашкоджанні і правераць, у якім стане ён знаходзіцца ўнутры. Магчыма, там таксама патрэбна будзе правесці рамонтныя працы. Заадно правераць п’едэстал, бо па ім ужо пайшлі трэшчыны, расказаў прадстаўнік ЖКГ, піша Hrodna.life.

Пакуль што невядома, колькі часу зойме рэканструкцыя. Кошт будзе залежаць ад унутраных пашкоджанняў. Цягам года правераць і другія помнікі горада, у тым ліку танк на Савецкай плошчы. Гэта прымеркавана да 75-годдзя Гродзенскай вобласці.

Мінакі падыходзілі і цікавіліся, што будуць рабіць з помнікам. Дарэчы, гэта першая рэканструкцыя помніка. Гродзенцы фантазавалі, што, магчыма, у ім закладзена нават нейкая капсула з пасланнем.

Алена Кавальчук, Hrodna.life

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031