Знайсці
16.02.2019 / 15:25РусŁacБел

Украіна выпрабоўвае радыёкомплекс, які будзе блакаваць дроны

У навучальным цэнтры «Дзясна» прайшлі выпрабаванні новага радыёкомплекса, які зможа блакаваць працу любых беспілотных лятальных апаратаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе навучальнага цэнтра.

Паводле звестак вайскоўцаў, радыёкомплекс прадугледжвае блакаванне працы дронаў цывільнага і ваеннага прымянення, выкананы ў форме стралковай зброі.

«Комплекс блакуе ўсе віды дронаў на дыстанцыі да 1200 метраў ўключна, здольны перакрываць усе каналы тэлеметрыі, GPS-навігацыі і кіравання. Калі робат патрапіць у зону апраменьвання дадзенай прылады — ён страціць кіравальнасць », — адзначылі ў навучальным цэнтры.

Комплекс распрацаваны і выраблены ва Украіне, удакладнілі ў «Дзясне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031