Даслаць навіну
Знайсці
11.02.2019 / 16:15 44

11-класнік, які загінуў у школе ў Стоўбцах, быў актывістам ТБМ, размаўляў па-беларуску і насіў майку з Пагоняй ФОТЫ

Пакуль невядома, што стала прычынай трагедыі ў Стоўбцах (Мінская вобласць), дзе сёння 10-класнік накінуўся з нажом на настаўніцу і школьнікаў. Загінула 53-гадовая настаўніца гісторыі, а таксама 11-класнік Аляксандр Р.

Яшчэ некалькі школьнікаў параненыя, двое з іх — у рэанімацыі. На месцы трагедыі працуе Следчы камітэт, Стоўбцы — у шоку. 

Мы даведаліся, кім быў Аляксандр Р.

«Саша заўжды гаварыў па-беларуску, — расказаў «Нашай Ніве» актывіст стаўбцоўскай суполкі Таварыства беларускай мовы Павал Савіцкі. — Браў удзел у дзейнасці раённай суполкі ТБМ. Апошнім часам менавіта ён вёў сацсеткі стаўбцоўскага ТБМ у інстаграме, фэйсбуку, Укантакце… Саша быў вельмі добры хлопец. Актыўны, кампанейскі, добра сыходзіўся з людзьмі, якія вельмі пазітыўна рэагавалі на яго мову», — расказаў Савіцкі.

Павялічыць выяву

Фота з тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу».

Сярод апошніх пастоў і перапостаў на старонцы Аляксандра Р.: верш Ніла Гілевіча аб харастве беларускай зямлі, артыкул са старонкі Таварыства беларускай мовы. Ён адзначаў 100-годдзе БНР. Таксама ён захапляўся матацыкламі.

«Пагоню» насіла і ягоная сяброўка. Здаецца, ён быў адным з нямногіх у сваім класе, які вёў старонку ў сацсетках па-беларуску. Яго аднакласнікі, з якімі мы звязваліся, адказвалі нам па-руску.

Усе аднакласнікі, з якімі мы гаварылі, кажуць, што не заўважалі ніякіх адносін між нападнікам і ахвярай. Пакуль цяжка сказаць, ці Аляксандр Р. быў мэтай нападу Вадзіма М., ці ён стаў выпадковай ахвярай, ці ён аказаў супраціў і спрабаваў спыніць нападніка.

Вось іншыя фотаздымкі са старонкі хлопца, які загінуў:

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Чытайце таксама: Дзесяцікласнік у Стоўбцах напаў з нажом на настаўніцу і аднакласнікаў, двое загінулі

«Цэліў у горла»: сталі вядомыя падрабязнасці здарэння ў Стоўбцах, дзе школьнік зарэзаў настаўніцу і вучня

Што было на старонцы Укантакце ў хлопца, які забіў настаўніцу

Сваякі хлопца, якога парэзаў аднакласнік у Стоўбцах, распавялі пра яго стан

«Ну што яму нарабілася? Гэтыя бедныя дзеткі самі ўсё стараюцца». Родная нападніка са Стоўбцаў расказала пра ягоную сям'ю

УШ

19
Аляксандр comrade / адказаць
12.02.2019 / 21:16
Лявон Баршчэўскі, в Беларуси в целом нет. Но у 2/3 пользователей данного сайта наблюдается
22
хамса / адказаць
12.02.2019 / 21:42
Аляксандр comrade, вы правільныя пытанні свайму апаненту задаеце і выводзіце яго чарговы раз на чыстую ваду (хаця людзям, здольным разумець і бачыць, ітак даўно ўсё ясна) але я ўсё адно не перастаю дзівіцца інтэлектуальнаму ўзроўню і обліко морале гэтых 'атарытэтаў', якія некалі хацелі атрымаць уладу і пэўна ж працягваюць жадаць
лукашысты канечне кашмар - не прывядзі госпадзе.. але і гэтыя ці лепш?
2
Козік / адказаць
13.02.2019 / 13:43
>..лукашысты канечне кашмар - не прывядзі госпадзе..

Пасмяяўся..  Паспрабуйце яшчэ ўкусіць сябе за хвост..

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28