Знайсці
07.02.2019 / 18:308РусŁacБел

Францыя адклікала пасла ў Італіі

МЗС Францыі адклікала свайго пасла ў Італіі для кансультацый. Паводле заявы французскага ведамства, прычынай сталі «беспрэцэдэнтныя» нападкі з італьянскага боку, паведамляецца на сайце МЗС.

«На працягу некалькіх месяцаў Францыя падпадала пад неаднаразовыя абвінавачванні, неабгрунтаваныя нападкі і абуральныя заявы», — гаворыцца ў паведамленні.

У заяве сцвярджаецца, што Францыя захоўвае прыхільнасць да дружбы з Італіяй і лічыць яе неабходнай для вырашэння задач, якія стаяць перад дзяржавамі ў XXI стагоддзі. Аднак, адзначаецца, што Італія праявіла непавагу да дэмакратычна абранага ўрада Францыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031