Знайсці
28.01.2019 / 10:44РусŁacБел

Нацбанк рыхтуе новыя захады для дэдаларызацыі эканомікі

Нацыянальны банк Беларусі рыхтуе новыя меры для дэдаларызацыі эканомікі, плануюцца змены ў Грамадзянскі і Банкаўскі кодэксы. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе намесніка старшыні праўлення Нацыянальнага банка Сяргея Калечыца на пашыраным пасяджэнні праўлення, паведамляе Звязда.

«У 2019 годзе Нацыянальны банк працягне прымаць меры па зніжэнні ўзроўню даларызацыі эканомікі наяўнымі ў яго распараджэнні захадамі. Да канца гэтага года і ў наступныя гады ўдзельная вага крэдытаў у нацыянальнай валюце ў сукупнай структуры крэдытаў устойліва павінен быць вышэй за 50%», - адзначыў Сяргей Калечыц.

Вядзецца праца па ўнясенні змяненняў у Грамадзянскі і Банкаўскі кодэксы, указы кіраўніка дзяржавы ў частцы выключэння выкарыстання ў разліках замежнай валюты, а таксама прывязкі да яе розных тарыфаў.

Адначасова дзеянні Нацыянальнага банка будуць накіраваныя на фарміраванне новай заканадаўчай базы, якая прадугледжвае зняцце абмежаванняў на правядзенне валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу для фізічных асоб, зняцце абмежаванняў на адкрыццё рахункаў юрыдычнымі асобамі ў замежных банках, адмену абмежаванняў па тэрмінах рэпатрыяцыі валютнай выручкі і ўсталяванне тэрмінаў вяртання валютнай выручкі непасрэдна ў замежнагандлёвых дамовах. Прадугледжана стварэнне сiстэмы валютнага маніторынгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930