У інтэрнэце паказалі праект «Трамп-Таўэр», які прэзідэнт ЗША меўся пабудаваць у Маскве ФОТА
У распараджэнні выдання BuzzFeed апынуліся «сотні старонак бізнэс-дакументаў, электроннай перапіскі і архітэктурных планаў».
З дакументаў вынікае, што 100-павярховую вежу планавалася пабудаваць у «Масква-Сіці». У будынку планавалі офісную і жылую часткі, а таксама спа-цэнтр пад брэндам Іванкі Трамп.
Вось так выглядае архітэктурная візуалізацыя «Трамп-Таўэр».
Rudy Giuliani: "There were no drafts.”
“Hundreds of pages of business documents, emails, text messages, and architectural plans, obtained by BuzzFeed News tell a very different story. Trump Tower Moscow was a richly imagined vision of upscale splendor."https://t.co/dS622UgLBppic.twitter.com/bljiHsAWB6
BuzzFeed нагадвае, што асяроддзе прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прызнае, што перамовы аб будаўніцтве «Трамп-Таўэр» у Расіі вяліся, але настойвае на тым, што гаворка ішла толькі пра папярэдняе абмеркаванне. У прыватнасці, асабісты адвакат Трампа Рудольф Джуліяні ў студзеньскім інтэрвію The New Yorker казаў, што бакі абмежаваліся толькі «лістом аб намерах».
Планы будаўніцтва «Трамп-Таўэр» у Расіі — адна з ключавых тэм расследавання аб магчымым расійскім ўмяшанні ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША.