Знайсці
21.01.2019 / 08:482РусŁacБел

У Гомелі на пераходзе збілі 13-гадовых блізнят. Яны ў бальніцы

У Гомелі на скрыжаванні вуліц Савецкая і Чангарскай дывізіі аўтамабіль збіў дзвюх 13-гадовых дзяўчынак. Яны ў бальніцы, піша Tut.by.

Cясцёр збілі на рэгуляваным пешаходным пераходзе 19 студзеня прыкладна ў 11.30 насупраць прыпынку вул. Чангарскай дывізіі. Які сігнал святлафора гарэў у момант здарэння, не паведамляецца.

Аднак адразу некалькі відавочцаў ДТЗ распавялі, што дзяўчынкі пераходзілі дарогу на зялёны.

Аляксандр Шавернёў знаходзіўся ў момант аварыі ў суседняй паласе і бачыў, як усё адбылося.

— Я ехаў у левай паласе, перада мной яшчэ адно аўто. Перад скрыжаваннем нам загарэўся жоўты, і мы спыніліся, а ў правай ехала гэтая Mazda і паехала далей. На наступным святлафоры на другім баку скрыжавання кіроўцу ўжо гарэў чырвоны. Удар быў вельмі моцны. Адну адкінула ад пешаходнага на некалькі метраў, другую спачатку адкінула на гурбу на абочыну, а потым, мяркуючы па ўсім, яна скацілася на праезную частку і ляжала ззаду «Мазды» побач з правам колам, - распавёў ён

Яшчэ адзін сведка ДТЗ Дзмітрый Барысенка стаяў з жонкай на прыпынку, чакаў таксі, калі пачуў гук аўтамабільных тармазоў.

— Першая дзяўчынка ляжала перад машынай, метры за 3—4 ад яе. Да яе адразу падбеглі трое маладых людзей і паспрабавалі дзяўчынку падымаць. Мы сталі ім крычаць, каб не чапалі яе. Але яны на крыкі не рэагавалі, тады я перабег цераз дарогу і адагнаў іх. Пасля, калі таксі нас забрала і мы ад'ехалі ад прыпынку, то я ўбачыў што за машынай ляжыць яшчэ адна дзяўчынка, яна спрабавала ўстаць, але яе трымала нейкая жанчына, — распавёў Дзмітрый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031