Знайсці
16.01.2019 / 11:30РусŁacБел

Схему руху ў раёне закрытых пуцеправодаў на МКАД могуць перагледзець

ДАІ рэкамендуе аўтааматарам пазбягаць руху па МКАД у гадзіны пік у сувязі з рэканструкцыяй пуцеправодаў на 3-м і 25-м км, паведаміў сёння журналістам намеснік начальніка мінскага ДАІ Андрэй Зыранаў.

У раёне рамонту маставых збудаванняў арганізавана дзяжурства супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі для аператыўнага рэагавання на дарожную абстаноўку. «На МКАД адзначаюцца значныя затрымкі руху транспарту, фіксуем 3-5 дарожна-транспартных здарэнняў у дзень. Яны нязначныя, пацярпелых у аварыях няма, але кожны з іх яшчэ больш пагаршае сітуацыю», - адзначыў Андрэй Зыранаў.

Заторавыя сітуацыі таксама назіраюцца і ў іншых раёнах горада - па Партызанскім праспекце, вул. Казінца, Кіжаватава. У лютым пасля ацэнкі транспартных патокаў у схему руху могуць унесці змены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031