Даслаць навіну
Знайсці
07.01.2019 / 11:27 10

На Раство Лукашэнка паехаў у храм Фёдара Поўнага

Аляксандр Лукашэнка запаліў сёння калядную свечку ля іконы святога князя Аляксандра Неўскага ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых.

Павялічыць выяву

Ля царквы кіраўніка дзяржавы сустрэлі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал, протаіерэй Фёдар Поўны, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка і мэр сталіцы Анатоль Сівак.

Аляксандр Лукашэнка пасля прыезду да храма ўсклаў кветкі да помніка Алексію II і агледзеў званы, якія будуць устаноўлены на званіцы храма-помніка. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з роспісам царквы і запаліў калядную свечку ля іконы святога князя Аляксандра Неўскага.

Падчас набажэнства кіраўнік дзяржавы адзначыў, што свята Раства для беларускага народа — больш чым хрысціянская традыцыя. Яно аб'ядноўвае людзей, незалежна ад ступені духоўнасці і сілы веры, закранае ў сэрцах глыбінныя пачуцці: жаданне любіць, дараваць, жыць у міры і згодзе.

«Сама атмасфера гэтай урачыстасці настройвае на добрыя справы. Менавіта ў калядныя дні больш за ўсё праводзіцца дабрачынных, іншых розных мерапрыемстваў. І я шчыра ўдзячны ўсім, хто праяўляе клопат пра людзей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Гэта павінна быць наша чалавечая патрэба. Ты сёння дапаможаш людзям, якія ў гэтым маюць патрэбу, - заўтра людзі дапамогуць табе».

«У розныя часы беларуская зямля губляла мільёны сыноў і дачок, якія, не шкадуючы свайго жыцця, абаранялі сваю Радзіму, — канстатаваў ён. — Лёсы многіх бясследна сцер час. Але імёны герояў мінулага стагоддзя і нашых дзён мы ўвекавечылі, пабудаваўшы гэты велічны храм-помнік. Ён аднагодак нашай маладой, суверэннай і незалежнай дзяржавы. Усё ў гэтым праекце, ад ідэі да ўвасаблення задумы, служыць галоўнай мэце — захаванню гістарычнай памяці, сцвярджэнню міру і згоды ў грамадстве»

Павялічыць выяву

Крыпта храма-помніка, з'яўляючыся сімвалам справядлівасці і талерантнасці, беражэ імёны герояў, незалежна ад іх нацыянальнасці і веравызнання, захоўвае зямлю з розных куткоў свету, дзе змагаліся беларускія ваяры.

«Гісторыю не змяніць, яе нельга і забыць. Бо няма лепшай абароны, чым памяць аб трагічным мінулым. Мы цэнім мір, бо былі сведкамі гора і жахаў войнаў, як ніякі іншы народ у свеце. Беларусы гэта выпрабавалі спаўна. Мы цэнім мір і заклікаем усе народы да сяброўства і супрацоўніцтва. і ў гэтай місіі наша дзяржава, беларускі народ, наша царква заўсёды былі адзіныя», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Ён яшчэ раз павіншаваў усіх прысутных з Калядамі, пажадаўшы грамадзянам здароўя і дабрабыту. «Хай на нашай зямлі нараджаюцца дзеці. Нам вельмі важна, каб іх было шмат. Хай у іх будзе шчаслівае дзяцінства і доўгае цікавае, яркае жыццё - усё гэта залежыць толькі ад нас. А наша прыгожая і моцная Беларусь заўсёды дзякуючы нашаму розуму і рукам будзе квітнеючай у свеце. І ў імя гэтага мы павінны зрабіць усё. Менавіта гэта я хачу падкрэсліць ў гэты светлае свята Раства. Менавіта да гэтага заклікаю ўсіх нас у гэты дзень», - рэзюмаваў ён.

Кіраўнік дзяржавы перадаў у дар храму-помніка ў гонар Усіх Святых ікону «Нараджэнне Хрыстова».

Аляксандру Лукашэнку зрабілі ў падарунак спецыяльны выпуск Евангелля, распрацаваны для асвячэння галоўнага прастола Храма-помніка ў гонар Усіх Святых. Кожны разварот кнігі змяшчае адпаведныя па змесце тэксты на царкоўна-славянскай і рускай мовах з указаннем паралельных месцаў. Выданне пакрыта акладам, вырабленым з латуні ў тэхніцы златавустаўскай гравюры на сталі. 

БелТА

3
Pavieł Hančar / адказаць
07.01.2019 / 14:20
хамса, не капайце занадта глыбока, дастаткова супадзення ў імені, а свеча "за здравіе" пастаўленая самому сабе :)
1
Лявон Баршчэўскі / адказаць
07.01.2019 / 15:58
хамса,

ну вы ж ведаеце, у каго ў 1362 годзе Аляксандар Неўскі атрымаў ярлык на княжаньне. Што тут камэнтаваць? 
1
Axel Justas / адказаць
07.01.2019 / 18:11
А ён там выпадкам на расказаў як яшчэ у маладосці вучыў папоў лыжы салам мазаць ды клюшкі гнуць? Можа, скромнасць у "лепшым бамбардзіры" прачнулася?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30