Даслаць навіну
Знайсці
02.01.2019 / 15:35

Пачаўся суд над удзельнікамі гулянкі, на якой ад псіхатропу загінула 19-гадовая

Павялічыць выяву

4 жніўня 2018 года моладзь сабралася ў кватэры Леры, каб адзначыць дзень нараджэння яе хлопца. На свяце было восем чалавек: чацвярым споўнілася 17, астатнім — 18—20 гадоў. Ноччу кампанія ўжыла экстазі, 19-гадовай Леры стала дрэнна, яе сябры выклікалі хуткую, але выратаваць дзяўчыну не ўдалося.

2 студзеня, у судзе Першамайскага раёна Мінска пачаўся працэс над удзельнікамі вечарыны. Абвінавачванне па ч.1 арт. 328 КК (Незаконны зварот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў) выстаўлена сямі фігурантам, піша TUT.BY.

За 20 хвілін да пачатку паседжання ў фае суда няма вольнага месца: падтрымаць абвінавачаных прыйшлі бацькі, сябры. На сёння двое з сямі фігурантаў — непаўналетнія, за кратамі адзін малады чалавек, астатнія не пад вартай.

Павялічыць выяву

На працэсе таксама прысутнічае сацыяльны педагог. Абвінавачаным ад 17 да 20 гадоў, хтосьці вучыцца ў МГУ, нехта ў Акадэміі музыкі, іншыя наведваюць курсы па акадэмічным малюнку і прыватныя навучальныя курсы па 3D. Адзін з бацькоў абвінавачанага папрасіў закрыць судовы працэс.

— Паколькі закранаецца асабістае жыццё, не хацелася б яго афішаваць, — заявіў адвакат.

Гэтае хадайніцтва падтрымаў пракурор, але суддзя Аляксандр Сяргей яго адхіліў і сказаў, што справа будзе разглядацца ў адкрытым рэжыме.

Нагадаем, вечарынка, на якую 4 жніўня 2018 года сабраліся восем маладых людзей, скончылася трагедыяй.

«Некаторыя з кампаніі ўжылі набыты раней псіхатроп, у тым ліку і гаспадыня вечарынкі. Бацькоў дзяўчыны ў гэты час дома не было. Рэчыва было расфасавана з дапамогай электронных вагаў у пустыя капсулы ад медыцынскіх прэпаратаў. Кожнаму прызначаліся па дзве капсулы з наркотыкам. Па адной капсуле прысутныя ўжылі адразу, а астатнія капсулы засталіся «на наступны раз», — паведамляў у жніўні Следчы камітэт.

Санкцыя ч.1 арт. 328 КК прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў.

Кацярына Барысевіч, фота Вольгі Шукайла, TUT.BY

0
bob / адказаць
03.01.2019 / 18:06
у тым што здарылася цалкам віна дзяржавы і той палітыкі, што яна праводзіць у дачыненні да наркотыкаў. калі б была дэкрэміналізавана марыхуана, калі б пра наркотыкі адкрыта казалі а не пужалі дзяцей і бацькоў. з-за так званай вайны з наркотыкамі крамы ў інтэрнэце кожны дзень новыя адкрываюцца у галандыі бясплатна можна праверыць якасць і чысціню любога наркотыка.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30