Знайсці
20.12.2018 / 09:08РусŁacБел

Дактарам на 5 хвілін павялічылі час прыёму пацыентаў

sb.by

Больш часу хворым медыкі будуць выдзяляць не толькі ў паліклініцы, але пры выездзе на дом і падчас дыстанцыйнай кансультацыі

Гэта прадугледжана ў пастанове №95 Міністэрства аховы здароўя ад 17 снежня, паведамляе прэс-служба ведамства.

Дактароў агульнай практыкі чакае абнаўленне галіновых нормаў часу. Цяпер падчас першаснага прыёму доктара, якія абслугоўваюць дарослых і дзяцей, будуць траціць 20 хвілін замест 15, як было раней. А прафілактычны прыём будзе займаць 15 хвілін, а не дзесяць.

Акрамя таго, дактары агульнай практыкі, якія абслугоўваюць толькі дарослых, будуць праводзіць першасны прыём на працягу 18 хвілін (раней 15), а прафілактычны агляд - 13 хвілін (раней 10). Такія ж часовыя нормы адначасова зацвярджаюцца для дыстанцыйных кансультацый і хатніх выездаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031