Знайсці
19.12.2018 / 15:231РусŁacБел

Беларускія футбалісты застануцца легіянерамі ў Расіі

Правіла ліміту на легіянераў у расійскім футболе ў найбліжэйшы час не зменіцца. РФС адклаў прыняцце рашэнне па праекце Міністэрства спорту, згодна з якім у ліміце маглі зрабіць выключэнне для гульцоў з Беларусі.

Гульцы з Беларусі захаваюць статус легіянераў у расійскім футболе. Як паведамляе «Спорт-Экспресс», выканкам РФС абмеркаваў прапанаваны Міністэрствам спорту праекта змены закона, паводле якога для беларускіх футбалістаў маглі зрабіць выключэнне ў ліміце, але рашэнні не прыняў.

Члены выканкама РФС дамовіліся вярнуцца да пытання аб статусе гульцоў з Беларусі пазней. Таксама было вырашана разгледзець магчымасць выключэнняў у ліміце для легіянераў з іншых краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) — Арменіі, Казахстана і Кіргізіі.

На пасяджэнні выканкама РФС было вырашана пакінуць цяперашні фармат ліміту на легіянераў да сезона-2020/21. «Ліміт зацверджаны, і ён дзейнічае, а з сезона-2020 / 21. ён будзе перагледжаны, ён будзе звязаны з заяўкай. Якой яна будзе, яшчэ трэба будзе вырашаць», — перадае словы прэзідэнта РПЛ Сяргея Прадкіна РБК.

Ліміт на легіянераў у чэмпіянаце Расіі дзейнічае з 2006 года. Па рэгламенце спаборніцтваў у матчах РПЛ ў складзе каманды адначасова на полі могуць знаходзіцца не больш за шэсць футбалістаў, якія не маюць права выступаць за зборную Расіі. З сезона-2020/21 замест ліміту на поле, магчыма, будзе дзейнічаць ліміт на заяўку - каманды змогуць ўнесці сем ці восем замежнікаў у заяўку з 25 чалавек.

Раней Мінспорту пазбавіла статусу легіянераў беларускіх хакеістаў. Адпаведны загад уступіў у сілу 19 кастрычніка 2018 года. Афіцыйна спартсмены з Беларусі перасталі лічыцца ў КХЛ легіянерамі з 22 лістапада, калі савет дырэктараў лігі зацвердзіў тэхнічныя праўкі ў рэгламенце турніру

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930