Знайсці
19.12.2018 / 12:473РусŁacБел

16-гадовы падлетак з Барысава друкаваў грошы на прынтары і плаціў імі ў аўтобусах і маршрутках

Дома ў хлопца ляжалі аддрукаваныя купюры $100 і $50, але разлічыцца валютай ён яшчэ не паспеў, піша kp.by.

Самай уважлівай была кандуктарка ў гарадскім аўтобусе. Хлопец разлічыўся за праезд 50-рублёвай купюрай. Калі кандуктар пералічвала выручку, засумнявалася ў сапраўднасці банкноты. І нездарма: пасажыр раздрукаваў яе на прынтары.

Літаральна праз паўгадзіны ў міліцыю паступіла яшчэ адно паведамленне. На гэты раз ад кіроўцы маршруткі. Мужчына прыйшоў у абменнік, каб праверыць 50-рублёвую купюру. Вынік той жа: фальшывая.

Міліцыя даведалася яшчэ аб двух выпадках, як малады чалавек разлічваўся ў маршрутках надрукаванымі пяцідзясяткамі. Адзін кіроўца адразу заўважыў, што грошы несапраўдныя, другі засумняваўся пазней.

— Вызначыць асобу падазраванага ў фальшываманецтве ўдалося 17 снежня. Быў затрыманы 16-гадовы навучэнец аднаго з барысаўскіх каледжаў, — распавялі ў міліцыі.

Дома ў хлопца знайшлі аддрукаваныя рублёвыя пяцідзясяткамі і дваццаткі. Падобна на тое, хлопец рыхтаваўся да пакупак больш сур'ёзных і ўжо раздрукаваў і валюту — $50 і $100.

— Якасць падробак была не вельмі добрай. Пры мінімальнай увазе прыкметы фальшывак можна было распазнаць няўзброеным вокам, — кажуць у міліцыі. — Улічваючы гэта, зламыснік імкнуўся збываць падробленыя грошы ў гадзіну пік у грамадскім транспарце. Яшчэ адзін фактар, на які ён звяртаў увагу, — слабая асветленасць салона.

kp.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031