Знайсці
16.12.2018 / 15:04РусŁacБел

На Брэсцкім мясакамбінаце гарэў цэх

Пры пажары на Брэсцкім мясакамбінаце эвакуявалі 42 чалавекі, паведамляе МНС.

Фота: МНС.

Паведамленне аб пажары ў каўбасна-кулінарным цэху паступіла днём 15 снежня. На той момант у двухпавярховым будынку цэха знаходзіліся 42 чалавекі. Загаранне адбылося на першым паверсе ў камеры ахаладжэння, прызначанай для захоўвання гатовай прадукцыі.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС з будынка эвакуявалі 40 чалавек. На другім паверсе засталіся два чалавекі 1963 і 1985 гадоў нараджэння, якія не маглі самастойна пакінуць цэх. Ім прыйшлі на дапамогу ратавальнікі, якія вывелі работнікаў з выкарыстаннем спецыяльных масак.

Агнём пашкоджана каля 150 кілаграм каўбасных вырабаў і 10 пластыкавых скрынь для захоўвання прадукцыі, закураны сцены і столь у камеры ахаладжэння. Пацярпелых няма.

Прычына пажару высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031