Знайсці
15.12.2018 / 13:40РусŁacБел

25 снежня — Калядны аўкцыён: елачныя цацкі ад Вольскага, Гуркова, Вайцюшкевіча

«Грай кафэ» (вул.Інтэрнацыянальная, 33). Пачатак а 15:00.

25 снежня «Арт Сядзіба»Грай кафэ і кампанія «Наш дзень» ладзяць дабрачынны калядны аўкцыён.

На аўкцыёне будуць выстаўленыя навагоднія і калядныя цацкі і рэчы ад вядомых дзеячоў айчыннай культуры: Лявона Вольскага, Віталя Гуркова, Змітра Вайцюшкевіча, Уладзіміра Пугача (J:Морс), Аляксандра Ільіна (Nizkiz), Ігара Варашкевіча (Крама) ды іншых вядомых асоб.

Навагоднюю цацку з подпісам дзеячоў культуры атрымае той, хто зможа заплаціць за яе найбольшую суму.

Усе грошы, сабраныя на аўкцыёне будуць накіраваны Беларускаму дзіцячаму хоспісу.

Давайце разам зробім добрую справу ў гэтыя святочныя дні!

Музычная падтрымка вечара: акустычны выступ ад :B:N:

25 снежня, 15:00 Уваход вольны!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930