Знайсці
13.12.2018 / 10:4617РусŁacБел

Гомельскага блогера Філіповіча пасадзілі на 14 сутак за разборкі ў краме

Вядомага блогера з Гомеля Максіма Філіповіча суд Савецкага раёна Гомеля пакараў на 14 дзён адміністрацыйнага арышту. Акрамя таго блогер мусіць выплаціць штраф у памеры 18 базавых велічыняў — 441 рубель.

Як адзначае рэчыцкая раённая газета «Дняпровец», Філіповіча пакаралі за інцыдэнт, які адбыўся 15 кастрычніка ў гомельскай краме «Правінцыя». Там у чарзе здарыўся канфлікт паміж пакупнікамі, а Філіповіч далучыўся да спрэчкі. Блогер сцвярджае, што адзін з удзельнікаў канфлікта, пакупнік Сяргей Лашын абмацюкаў і яго, і іншых людзей, за што пасля быў прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці.

Філіповіч паспрачаўся яшчэ і з ахоўнікам, які адмовіўся выклікаць міліцыю.

Пасля блогер уключыў камеру і доўгі час ішоў услед за Сяргеем Лашыным, запісваючы яго на відэа. Сам Філіповіч сцвярджае, што проста ўгаворваў Лашына не сыходзіць з месца правапарушэння.

На наступны дзень на яго напісалі ў міліцыю дзве заявы. За пераслед грамадзяніна Філіповіч атрымаў штраф, а за разборкі з ахоўнікам — 14 сутак арышту.

Апроч таго, міліцыя праводзіць праверку па факце канфлікту Філіповіча і пажарнага.

Блогера Філіповіча абвінавацілі ў хамскім абыходжанні з пажарным ВІДЭА 

Ратавальнік, якому нахаміў блогер Філіповіч: Адпрацавалі 14 гадзін як чэрці, а тут яшчэ ён 

Блогер Філіповіч стаў вядомым пасля таго, калі ў 2017 годзе атрымаў «ліст шчасця» — прадпісанне з падатковай інспекцыі аплаціць падатак на дармаедства. Ёе пачаў актыўна асвятляць у сваім блогу праблемы, звязаныя з увядзеннем у краіне падатку для беспрацоўных. Некаторыя ягоныя відэа на гэтую тэму сабралі каля 500 тысяч праглядаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031