Знайсці
11.12.2018 / 17:131РусŁacБел

З пачатку ваеннага становішча ва Украіну не пусцілі больш за 1000 расіян

З пачатку ваеннага становішча ва Украіне памежнікі не пусцілі больш за 1020 расіян. Пра гэта паведаміў памочнік кіраўніка Дзяржпагранслужбы Украіны Алег Слабадзян, піша 112 Україна.

Прадстаўнік службы падкрэсліў, што расіян не пускаюць ва Украіну выбарачна.

«У першую чаргу тыя грамадзяне РФ, якія едуць з гуманітарнай мэтай, для ўдзелу ў адукацыйных мерапрыемствах або ў спартыўных спаборніцтвах, карыстаюцца прыярытэтам і без лішніх праблем могуць перасякаць мяжу на ўезд ва Украіну», — растлумачыў ён.

Слабадзян дадаў, што згодна з дзеючым заканадаўствам для высвятлення мэты паездкі памежнікі могуць удакладняць дадатковыя абставіны. Гэта могуць быць зваротныя квіткі, браніраванне гатэля, пацверджанне ад грамадзян Украіны, што да іх едуць у госці і іншыя даныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031