Пад Навагрудкам адзін маладзён вырашыў адпомсціць другому за зламаны нос — і забіў чалавека
Неяк даўней два жыхары Навагрудскага раёна — 31-гадовы і 19-гадовы — пабіліся. І старэйшы зламаў маладзейшаму нос, паведамляе гродзенская міліцыя.
Малады чалавек пра гэта не забыўся і вырашыў адпомсціць. 9 снежня разам са сваімі таварышамі прыйшоў да дома крыўдзіцеля і выклікаў 31-гадовага мужчыну на вуліцу. Размова не адбылася, малады чалавек папросту збіў апанента.
Пацярпелы пайшоў дадому, аднак неўзабаве адчуў сябе дрэнна, выклікаў хуткую. Нягледзячы на намаганні медыкаў па дарозе ў бальніцу мужчына памёр.
Малады чалавек затрыманы, заведзена крымінальная справа.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Заўтра Радаўніца — дзень, калі жывыя наведваюць мёртвых
 4
Якія газеты Эйсмант дае чытаць Лукашэнку
 10
«Не веру, што нарэшце стаў беларусам». Кеніец атрымаў грамадзянства і хоча, каб дзеці служылі ў войску
 9
Вучэнні па выкарыстанні тактычнай ядзернай зброі. Якая ў іх роля Беларусі і ці будуць задзейнічаны сапраўдныя боегалоўкі
 7
Экс-баец Палка Каліноўскага Сяргей Бяспалаў штогод прадказвае вынікі Еўрабачання — агулам зарабіў $2000-3000
 13
Абвал пад'езда ў Белгарадзе забраў жыцці 12 чалавек
 3
Мова кашалотаў па складанасці амаль як чалавечая
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера