Знайсці
11.12.2018 / 11:326РусŁacБел

Лукашэнка расказаў, чаго б ён хацеў ад Нямеччыны і Еўрасаюза

Беларусь мае намер развіваць адносіны з Еўрапейскім саюзам. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з паслом Германіі ў Беларусі Петэрам Дэтмарам, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што традыцыйна сустракаецца з замежнымі пасламі, каб разумець перспектывы развіцця адносіны з ключавымі партнёрамі.

«Такім з'яўляецца для нас і Нямеччына. Я не хачу нічога тут хаваць, нягледзячы на ​​тое, што чарговы раз магу падвергнуцца крытыцы з боку вядомых сіл і пісак. Нямеччына нас вельмі цікавіць у сувязі з тым, што, па-першае, немцы нас разумеюць, успрымаюць. Па-другое, гэта высокатэхналагічная, магутная краіна, і мы зацікаўлены ў інвестыцыях і тэхналогіях. Таксама ў нас існуе шэраг іншых інтарэсаў, пра якія я сёння гатовы з вамі пагаварыць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адразу прапанаваў весці гутарку шчыра і адкрыта, на час забыўшыся пра дыпламатычныя фармальнасці. «Я чакаю поўнай яснасці: чаго б Германія хацела ад Беларусі, што не падабаецца ў Беларусі? — пацікавіўся кіраўнік дзяржавы. — Я скажу адкрыта, што б мы хацелі атрымаць ад Нямеччыны, ды і ад Еўрасаюза. Вы вядучая краіна, аплот Еўрасаюза, калі хочаце, галоўная захавальніца. Еўрасаюза без Германіі сёння проста б не было, а ён наш сусед. У нас прынцып адзін: з суседзямі трэба будаваць адносіны і жыць нармальна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930