Знайсці
07.12.2018 / 13:024РусŁacБел

У Крамлі пракаментавалі пікіроўку Лукашэнкі і Пуціна і анансавалі яшчэ адну сустрэчу ў гэтым годзе

Каментуючы вострае абмеркаванне газавага пытання ў чацвер у Санкт-Пецярбургу на саміце ЕАЭС, Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што «гэта было вельмі прадуктыўнае, вельмі карыснае працоўнае мерапрыемства, дзе вялася менавіта працоўная размова», піша ТАСС.

«Рабочая размова не заўсёды мае на ўвазе адзінства меркаванняў. Выказваліся розныя пункты гледжання, выказвалася нязгода па шэрагу пытанняў. Гэта сведчыць аб тым, што гэта жывы механізм, які закранае інтарэсы ўсіх краін-удзельніц», — растлумачыў прадстаўнік Крамля.

Ён падкрэсліў, што «перспектывы ў ЕАЭС бліскучыя, але ў тым, што праца будзе зроблена вельмі напружаная, ніхто не сумняваецца».

Пяскоў дадаў, што Пуцін і Лукашэнка дамовіліся правесці яшчэ адну сустрэчу ў гэтым годзе для фіналізацыі абмеркавання спрэчных пытанняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031