Знайсці
07.12.2018 / 10:468РусŁacБел

Дзяржкантроль у шоку: у Мінску стаяць пустымі амаль 1000 дзяржаўных кватэр

Камітэт дзяржаўнага кантролю праверыў, як улады Мінска выкарыстоўваюць дзяржаўны жыллёвы фонд.

«Мы ўбачылі фармалізм і безадказнасць, якія мяжуюць з безгаспадарчасцю. Адсюль і заканамерны вынік — штогадовы рост пустуючага дзяржжылфонда. На пачатак сакавіка гэтага года яго колькасць склала 965 жылых памяшканняў», —

абураецца ў размове з карэспандэнтам «СБ. Беларусь сёння» начальнік упраўлення кантролю за выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці КДК Мікалай Зеньчык.

Больш за ўсё новых кватэр, якія забудоўшчыкі бясплатна перадавалі Мінгарвыканкаму. Іх 553. Сюды павінны былі перасяліць людзей з дамоў пад знос. Аднак насамрэч, адзначаюць у КДК, патрэбы ў такіх аб'ёмах жылплошчы менавіта для гэтай мэты не было: «Нягледзячы на ​​гэта, Мінгарвыканкам не прымаў належных мер, каб выкарыстоўваць кватэры эфектыўна, напрыклад, для скарачэння чаргі на паляпшэнне жыллёвых умоваў».

Чатырохпакаёўка на Дзянісаўскай стаіць пустая з 2015 года.

Крыху больш за траціну пустуючага дзяржжылфонда (32%) — другаснае, арэнднае жыллё. Такіх кватэр 308. Хоць Жыллёвым кодэксам выстаўлена жорсткае патрабаванне па засяленні жылля на працягу аднаго месяца пасля яго вызвалення. У Мінску гэтая норма, як бачым, не выконвалася, а асобныя жылплошчы пуставалі больш за 10 гадоў.

За ўтрыманне пустых жылых метраў у горадзе Мінгарвыканкам на працягу 2015 — 2017 сплаціў 1 мільён рублёў.

фоты Аляксей Вязміцінаў, Sb.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031