Знайсці
05.12.2018 / 20:481РусŁacБел

Жыхар Бабруйскага раёна знішчыў 55 соснаў, каб нарыхтаваць дровы

Жыхар Бабруйскага раёна незаконна высек 55 соснаў. Такім чынам ён вырашыў нарыхтаваць дровы на зіму. Пра гэта паведамілі ў Бабруйскім лясгасе. Высветліць парушальніка дапамагла камера фотавідэафіксацыі.

Камера зафіксавала трактар ​​МТЗ, які знаходзіўся ў лесе. На месца, дзе знаходзілася камера, выехалі работнікі лясной аховы і заспелі парушальніка, якім аказаўся 58-гадовы жыхар вёскі Дойнічава, на месцы злачынства. Да таго моманту ён ужо паспеў высечы 55 дрэў. Па словах мужчыны, ён нарыхтоўваў дровы для сябе.

Урон склаў амаль 585 рублёў.

Акрамя гэтага, парушальніку прыйдзецца яшчэ і аплаціць штраф.

Могилёвские ведомости

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031